wd wp Пошук:

Баас

Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (араб. حزب البعث العربي الاشتراكي‎‎), коратка называецца Баас (адраджэнне, yваскрашэнне) — палітычная партыя, заснаваная ў Сірыі Мішэлем Афлякам, Салахам ад-Дын Бітарам і Закі Арсузі ў 1947 годзе. Ідэалогія партыі — баасізм, якая ўяўляе сабой сінтэз арабскага сацыялізму і панарабізму.

Партыя мела ўплыў у многіх арабскіх краінах. У 1963 годзе баасiсты змаглі захапіць уладу ў Іраку ў выніку ваеннага перавароту, аднак іх рэжым быў скінуты праз некалькі месяцаў. У тым жа годзе баасiсты ўзялі ўладу ў Сірыі ў ходзе рэвалюцыі 8 сакавіка, якая паклала пачатак працягламу праўленню партыі ў гэтай краіне.

У 1966 годзе, пасля перавароту ў Сірыі, у ходзе якога ад улады было адхілена Нацыянальнае кіраўніцтва Баас, партыя фактычна раскалолася на дзве самастойныя арганізацыі — так званую прасiрыйскую і праiракскую фракцыі, кожная з якіх пазіцыянуе сябе ў якасці законнага пераемніка арыгінальнай партыі і мае аддзяленні ў розных краінах. Першая партыя кіруе Сірыяй і ў цяперашні час, тады як іракскае крыло было адхілена ад улады ў 2003 годзе, але захоўвае ўплыў у шэрагах іракскай апазыцыі.

Спасылкi

  1. A Dictionary of Modern Written Arabic / J. M. Cowan — 4 — Urbana: Spoken Language Services, 1979. — P. 80. — ISBN 978-0-87950-003-0
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Партыі аднапартыйных сістэм
Катэгорыя·Зніклі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Забароненыя палітычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Блізкі Усход
Катэгорыя·Вайна ў Іраку
Катэгорыя·Антыімперыялізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыялістычныя партыі
Катэгорыя·Арабскі свет
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Лівана