wd wp Пошук:

Эрбіль

Эрбіль (араб. اربيل‎‎, па-курдску: Hawler) — горад у паўночным Іраку, размешчаны на заходнім узгор’і Курдскіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца іракскай правінцыі Эрбіль і сталіца Курдскай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.

Гісторыя

Эрбіль адзін з самых старых гарадоў на свеце, існуюць звесткі аб тым, што горад мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесцях горада знойдзена нават старажытнае паселішча неандэртальцаў. Самыя старыя дакументальныя звесткі адносяць да старажытнага асірыйскага горада Арабіл ці Арабел датуюцца 3 тысячагоддзем да н.э. У асірыйскія часы лічыўся прысвечаным багіні Іштар. У храме Іштар быў аракул: жрыцы, у экстатычным стане, давалі прадказанні; як і ва ўсіх храмах гэтай багіні, жрыцы аддаваліся храмавай прастытуцыі. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Эрбіля, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту.

У часы персідскага валадарства праз горад, вядомы з грэчаскіх крыніц як Арбелы, праходзіла так званая «Царская дарога», якая злучала цэнтр Персідскай дзяржавы з Эгейскім узбярэжжам.

На поўнач ад Арбіла знаходзяцца Гаўгамелы, каля якіх Аляксандр Македонскі ў бітве 331 г. да н.э. перамог войска персаў. Пасля паражэння Дарый III бег праз гэты горад, і саму бітву антычныя гісторыкі завуць Бітвай пры Арбелах.

У III ст. да н.э. — III ст. сталіца невялікага царства Адыябена (або «Арбелітыда»), падуладнага Парфіі, затым увайшоў у якасці сталіцы намесніцтва ў склад дзяржавы Сасанідаў. Адыябена вядома ў яўрэйскай традыцыі тым, што яе кіраўнікі напачатку н.э. прынялі іўдаізм; але асноўнай рэлігіяй насельніцтва да канца антычнасці стала хрысціянства.

З 642 года Эрбиль, разам з усёй Месапатаміяй, трапляе пад уладу арабаў і пачынае ісламізавацца.

У 1258 годзе горад пасля гадавой аблогі захапілі манголы і валодалі ім да 1410 года (гэта значыць да смерці Цімура). Затым ім валодалі недаўгавечныя дзяржавы Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу і шах Ісмаіл Сефевід. У апошняга горад у 1517 годзе аднялі туркі, чыя ўлада захоўвалася роўна 400 гадоў. У лістападзе 1918 года Эрбіль быў заняты англічанамі, якія зрабілі яго сталіцай асобнага губернатарства. З 1921 года ў складзе Ірака.

З 1974 года Эрбіль — сталіца Курдскай аўтаномнай акругі. З 2003 года ўжываецца і курдская назва горада Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдскімі.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

  1. http://www.citypopulation.de/Iraq-Cities.html
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Ірака
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1975 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96