wd wp Пошук:

Катаіб Хезбала

Не блытаць з ліванскай партыяй «Хезбала».

Катаіб Хезбалаараб. كتائب حزب الله‎‎ — Брыгада партыi Алаха) — шыiцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Ірака і Сірыі. Гэтая групоўка, якая з’яўляецца часткай так званых спецыяльных груп — праіранскіх шыіцкіх фарміраванняў у Іраку, актыўна ўдзельнічала ў баях супраць міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША падчас Іракскай вайны (2003—2011). Групоўка адной з першых стала выкладваць свае атакі і іх відэазапіс у Інтэрнэт. Яна таксама актыўна ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, дзе ваюе з суніцкімі паўстанцамі на баку ўрада Башара Асада. Па дадзеных амерыканскіх назіральнікаў, групоўка атрымлівае фінансаванне ад Ірана, і канкрэтна, ад спецпадраздзялення КВІР Кодс, якое таксама і трэніруе яе байцоў.

31 снежня 2019 года, пасля авiяўдараў ВПС ЗША па пазiцыях групоўкi, яе прыхiльнiкi напалi на амерыканскае пасольства ў Багдадзе.

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 15 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Ісламскія арганізацыі
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных