wd wp Пошук:

Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антоніч. Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч, ва ўкраінскім маўленні Антоныч (укр.: Богда́н-І́гор Васи́льович Анто́нич, польск.: Bohdan Ihor Antonycz, 5 кастрычніка 1909, Навіца, Аўстра-Венгрыя зараз Малапольскае ваяводства, Польшча — 6 ліпеня 1937, Львоў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся Багдан-Ігар Антоніч 5 кастрычніка 1909 года ў сяле Новіца Гарліцкага павета на Лэмкаўшчыне (цяпер Польшча) у сям’і святара Васіля. Перад нараджэннем адзінага сына сям’я змяніла прозвішча Кіт на Антоніч.

Пачатковую адукацыю Ігар атрымаў дома, па наглядам прыватнай настаўніцы. Яшчэ дзіцем ён пачаў пісаць вершы. Працягваў пісаць і ў сярэдняй школе, але паколькі навучанне ў школе вялося па-польску і ў асноўным польскім было яго атачэнне, то і юнацкія яго творы былі напісаныя на польскай мове.

На працягу 19201928 гадоў навучаўся ў каралеўскай гімназіі гуманітарнага тыпу імя Каралевы Сафіі ў Сянку, дзе прачытаў у польскім перакладзе ўсіх нобелеўскіх лаўрэатаў.

У 1928 годзе Антоніч паступае ў Львоўскі ўніверсітэт імя Яна Казіміра, дзе вывучае польскую філалогію на філасофскім факультэце.

Першыя свае ўкраінскія вершы Антоніч напісаў у коле львоўскага студэнцтва.

У Львове паэт пачаў актыўна ўлівацца ў грамадска-палітычнае жыццё сталіцы Заходняй Украіны, стаў сябрам гуртка студэнтаў-украіністаў пры Навуковай секцыі Таварыства прыхільнікаў асветы, пачаў заўзята вывучаць нюансы ўкраінскай мовы, цікавячыся не толькі слоўнікамі і падручнікамі, але і творамі паэтаў Савецкай Украіны.

Першы свой верш Антоніч надрукаваў у 1931 годзе ў часопісе «Вогні». Пасля гэтага яго творы з’яўляліся ў шматлікіх перыядычных выданнях. У тым жа 1931 годзе выходзіць першы зборнік паэта «Вітанне жыцця» («Привітання життя»), які і прыцягнуў увагу львоўскай літаратурнай грамадскасці да Антоніча.

Адначасова паэт працаваў над кнігай рэлігійнай паэзіі «Вялікая гармонія» («Велика гармонія»).

У гэты ж час, нягледзячы на актыўную паэтычную дзейнасць, а таксама цяжкі працэс засваення літаратурнай мовы, паэт усё ж знаходзіць час на працу і ў іншых жанрах літаратуры і публіцыстыкі. Ён выступаў з дакладамі пра ўкраінскую і замежную літаратуру, займаўся перакладамі, пісаў рэцэнзіі на старонках прэсы пад псеўданімам Заіл, спрачаўся пра палітычныя і грамадскія справы, друкаваў сатырычныя фельетоны і пародыі, у часопісе «Дажбог» вёў літаратурную хроніку.

Заканчэнне універсітэта ў Антоніча супала з выхадам яго другога зборніка паэзіі «Тры пярсцёнкі» («Три перстені»). Гэтая кніга вывела Антоніча ў першыя шэрагі заходнеўкраінскіх пісьменнікаў. У ёй былі ўжо ўсе мастацкія рысы, філасофскія разгалінаванні, бліскучыя моўныя знаходкі яго паэзіі. Некаторыя крытыкі лічылі «Тры пярсцёнкі» найлепшым зборнікам паэзіі Антоніча, а нехта нават трактаваў паэта як аўтара адной кнігі.

Пасля заканчэння універсітэта ў 1933 годзе Антоніч заняўся літаратурнай дзейнасцю, з якой і жыў.

За перыяд з 1934 па 1937 гады Антоніч напісаў яшчэ тры кнігі, але толькі адна з іх, «Кніга Льва» («Книга Лева»), выйшла пры яго жыцці — у 1936 годзе. Дзве іншыя — «Зялёнае евангелле» («Зелена євангелія») і «Ратацыі» («Ротації») — пасмяротныя выданні, датаваныя 1938 годам.

Памёр Антоніч на дваццаць восьмым годзе жыцця. Запаленне сляпой кішкі прывяло да вельмі цяжкага запалення лёгкіх, якое дактары перамаглі. Але ліхаманкі і доўгага напружання не вытрымала слабое сэрца.

Творчасць

Помнік на магіле Багдана-Ігара Антоніча. Скульптар Т.Брыж

Лірыка Антоніча (зборнікі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Евангелле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю, своеасаблівым касмічна-планетарным светаўспрыманнем, манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю.

Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сутнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі.

Аўтар лібрэта оперы «Добруш», незакочанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.

Творы

Паэтычныя творы

Празаічныя творы

Літаратурна-крытычныя артыкулы

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы пераклалі Мікола Аляхновіч[3], Алена Пятровіч[4][5], Кацярына Маціеўская, Марыя Мартысевіч[6], Эдуард Акулін, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Вячаслаў Рагойша[7], Вера Бурлак, Георгій Ліхтаровіч[8].

Зноскі

  1. 1 2 Bohdan-Ihor Antonytsch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 http://www.encyclopediaofukraine.com/pages/A/N/AntonychBohdanIhor.htm Праверана 3 кастрычніка 2021.
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. І неба падае на хаты…
  5. Элегія пра персцень песні
  6. Аўтабіяграфія
  7. Наталля Якавенка. NOSCE TE IPSUM (спазнай самога сябе) (нявызн.). Саюз беларускіх пісьменнікаў (10 мая 2012). Праверана 16 лістапада 2022.
  8. Вершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Паэты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Львове
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы