wd wp Пошук:

Сяргей Сцяпанавіч Панізнік

Сяргей Сцяпанавіч Панізнік (10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў СССР (1967). З 1977 працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992-94 — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.

Творчасць

Друкуецца з 1959 (мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі…» (1994), «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997) — услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа.

Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці.

Піша для дзяцей: зборнікі вершаў «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі» (1989), «Золкая зёлка» (1999).

У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[1].

Зноскі

  1. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Беларускамоўныя паэты
Журналісты паводле алфавіта
Нарадзіліся 10 мая
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
Беларускамоўныя пісьменнікі
Паэты Беларусі
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Асобы
Выпускнікі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча
Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Публіцысты Беларусі
Журналісты Беларусі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі