wd wp Пошук:

Алена Пятровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лянкевіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Але́на Пятро́віч (Лянкевіч) (нар. 1985, Віцебск) — беларуская перакладчыца.

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню. Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE».

Жыве ў Мінску.

Узнагароды

Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу Гары Потэр і Таемная зала (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) Джаан Роўлінг[1].

Пераклады

Зноскі

  1. Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана(нявызн.). penbelarus.org (28 кастрычніка 2021).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта