wd wp Пошук:

Аўгустаў

Аўгу́стаў, Аўгусто́ў (польск.: Augustów) — горад на паўночным усходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Аўгустаў.

Знаходзіцца на Аўгустоўскім канале, каля граніцы з Рэспублікай Беларусь. Колькасць насельніцтва — 30,4 тыс. чал. (2008).

Гісторыя

Паселішча ўзнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Я. М. Радзівіл заклаў карчму на рацэ Мета (Нета), на вялікім шляху з Гродна да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зігмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта I) і сына (Жыгімонта II Аўгуста).[1]

Гістарычны герб горада
Гістарычны герб горада

Першы ўспамін пра Аўгустоў, мястэчка ў Падляскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, датуецца 1555 годам. 17 мая 1557 года Жыгімонт II Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбургскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазней вялікі князь заснаваў у мястэчку праваслаўную царкву.[1] У 1561 годзе горад атрымаў герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]».[2] У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1570 года цэнтр Аўгустоўскага староства.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі. З 1837 года цэнтр Аўгустоўскай губерні.

У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Аўгустаў акупіраваны германскімі войскамі. 1 студзеня 1919 года паводле пастановы I з’езду КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад БССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[3]. Але немцы не пакінулі Аўгустаў пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, у наваколлях адбываліся ваенныя сутычкі. Пасля адыходу немцаў у ліпені 1919 года ў горад увайшлі польскія войскі. У 1919 i 1920 гадах адбываліся польска-літоўскія сутыкненні за кантроль над гэтай мясцовасцю. Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад увайшоў у склад Польшчы.

Цэнтр Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Аўгустоўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польшчы.

Насельніцтва

Славутасці

Галерэя

Ураджэнцы

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Аўгустаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? Архівавана 12 снежня 2007. // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Августов // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. «Рэгіянальная газета, № 12 (465), 12 сакавіка 2004»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Аўгустаў
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Беластоцкая вобласць
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Аўгустоўскага павета