wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі

Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 1946, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай (5 дачок і 5 сыноў) сям’і святара. Бацька — протаіерэй Аляксандр Мікалаевіч Дзічкоўскі (1902—1982), выхадзец з сялянскай сям’і з Петрыкава. Брат — мітрафорны протаіерэй Генадзь Дзічкоўскі (1936—2014) — быў ганаровым настаяцелем мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

З дзяцінства дапамагаў бацьку ў храме. Навучаўся ў Круговіцкай і Пірэвіцкай сярэдніх школах, скончыў Гомельскі політэхнікум па спецыяльнасці «тэхнік-судамеханік». Некалькі гадоў працаваў памочнікам капітана на буксірных цеплаходах у Пінску і Гомелі.

У 1969 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю(руск.) бел., дзе спяваў у хоры айца Матфея (Мармыля). У канцы першага курса пасвечаны ў дыякана епіскапам Філарэтам. Пасля кароткага служэння ў Ялцінскім Аляксандра-Неўскім саборы(руск.) бел. ўладыка Антоній(укр.) бел. накіраваў айца Аляксандра ў Свята-Мікалаеўскі сабор(руск.) бел. горада Еўпаторыі, дзе праз некалькі месяцаў пасвяціў яго ў іерэя.

У верасні 1977 года вярнуўся ў Беларусь. Каля паўгода праслужыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна. У свята свяціцеля Мікалая Цудатворца, 19 снежня 1977 года, прызначаны благачынным цэркваў Баранавіцкай акругі, а напярэдадні свята Стрэчання Гасподняга, 13 лютага 1978 года, — настаяцелем Пакроўскага сабора ў Баранавічах.

З першых гадоў служэння ў Баранавічах айцец Аляксандр зарэкамендаваў сабе дбайным пастырам і выдатным адміністратарам, за што набыў аўтарытэт не толькі сярод духавенства, але і сярод жыхароў горада і раёна. Дзякуючы ягоным намаганням зроблены капітальны рамонт Пакроўскага сабора, пабудаваны новыя храмы ў вёсках Адахаўшчына, Ятвезь, Крошын, Петкавічы, Карчова, Русіно, Лясная; адноўлены закрытыя і практычна цалкам разбураныя храмы ў Чэрніхаве, Пачапаве, Вялікай Сваротве, Люшневе і інш.

Пры непасрэдным удзеле айца Аляксандра ўзведзены шэраг храмаў у Баранавічах: царква ў імя святога Аляксандра Неўскага, мучаніка Іаана Воіна, Святых Жонак-Міраносіц, велікамучаніка Георгія Перамаганосца, капліцы ў гонар святога Андрэя Багалюбскага і Архістратыга Божага Міхаіла, утвораны прыход у гонар блажэннай Валянціны Мінскай.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання ў 1990—1995 гадах.

З 27 студзеня па 1 лютага 2009 года выбіраўся дэлегатам ад Пінскай епархіі ў Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы, на якім быў абраны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

У лістападзе 2017 года па ініцыятыве айца Аляксандра быў створаны хор духавенства Баранавіцкага благачыння. Хор неаднаразова выступаў перад прыхаджанамі гарадскіх храмаў, на гарадскіх пляцоўках, у працоўных калектывах, перад студэнтамі і навучэнцамі, у сельскіх дамах культуры Баранавіцкага раёна.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II і III ступені, прападобнага Сергія Раданежскага II і III ступені, прападобнага Данііла Маскоўскага II ступені, прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені, Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцеля Кірыла Тураўскага I і II ступені, а таксама шматлікімі медалямі, знакамі і граматамі.

12 студзеня 2010 года протаіерэю Аляксандру Дзічкоўскаму прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
Катэгорыя·Постаці Баранавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені
Катэгорыя·Протаіерэі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Святары Беларускай праваслаўнай царквы