wd wp Пошук:

Еўпаторыя

Еўпаторыя (укр.: Євпаторія, крымскатат.: Kezlev, Кезлев) — прыморскі горад-курорт ва Украіне[1], на паўвостраве Крым.

Насельніцтва 123,7 тыс. чал., у разгар летняга сезона павялічваецца ў некалькі разоў. Штогод на адпачынак і лячэнне прыязджае да 700—900 тыс. чалавек.

Еўпатарыйскі рэгіён Крыма — тэрыторыя, падпарадкаваная Еўпатарыйскаму гарсавету — уключае ў сябе, апроч уласна Еўпаторыі, пасёлкі Заазёрнае, Новаазёрнае і Мірны. Насельніцтва рэгіёна складае больш за 30 тыс. Не уключаючы Еўпаторыю, а разам з Еўпаторыяй — 150 тыс. чал.

Еўпаторыя размешчана ў стэпавай паўднёва-заходняй частцы Крыма. Горад працягнуўся 22-кіламетровай паласой уздоўж плыткага Каламіцкага заліва.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Курорты Украіны
Катэгорыя·Гарады Крыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Еўпаторыя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта