wd wp Пошук:

Благачынны

Благачынны — у праваслаўнай царкве адміністрацыйная пасада святара, пры прызначэнні на якую ён становіцца адным з памочнікаў епіскапа ў частцы догляду за парадкам у акрэсленай царкоўнай акрузе ў складзе епархіі, якая завецца благачыннем. Благачынны з’яўляецца сваеасаблівым пасрэднікам паміж прыходам і епархіяльным кіраўніцтвам па шэрагу пытанняў. Благачыннага прызначае кіруючы архірэй епархіі з ліку яе свяшчэннаслужыцеляў (як правіла, з тых, хто жыве на гэтай тэрыторыі). У каталіцкай царкве адпаведнікам благачыннага з’яўляецца дэкан (архіпрасвітар), у лютэранскіх цэрквах — пробашч.

Гісторыя

У Расійскай праваслаўнай царкве да XVIII стагоддзя мясцовы нагляд над духавенствам па асобных акругах, на якія падзялялася епархія, ажыццяўлялі намеснікі, заказчыкі, дзесяцільнікі, пратапопы і папоўскія старасты. Тэрмін «Благачынны» уваходзіў у канцылярскі ўжытак паступова. Упершыню ён скарыстаны ў адносінах да папоўскіх старастаў у працы Патрыярха Адрыяна «Наказ старастам папоўскім і думным нагляднікам» (1697 г.). У першай палове XVIII стагоддзя, пры Лізавеце Пятроўне, заказчыкі, якія былі адказныя за збор падаткаў з духавенства дзесяцільнікамі ў падпарадкаваных ім больш дробных акругах (дзесяцінах) — сталі паўсюдна называцца благачыннымі. Пры гэтым пасада папоўскіх старастаў была канчаткова скасаваная ў 1764 годзе. З тых часоў святары, якія кіруюць акругамі, на якія падзелены епархіі, называюцца толькі «благачыннымі»[1].

Благачынне, ці благачынная акруга, што знаходзілася ў вядзенні благачыннага, складалася з 10-30 прыходаў. Кожны год благачынны прадстаўляў архірэю справаздачу — т. зв. «кліравыя ведамасці».

Благачынныя атрымлівалі інструкцыю ад епіскапа. Першая з вядомых інструкцый з’явілася ў 1745 годзе ў Варонежскай епархіі, а ў 1751 годзе аналагічную інструкцыю склаў архіепіскап Маскоўскі Платон (Маліноўскі). У 1775 годзе архіепіскап Маскоўскі, будучы мітрапаліт, Платон (Леўшын) склаў «Інструкцыю благачынным прыходскіх цэркваў», якую Свяцейшы Сінод абвясціў абавязковай для ўсіх епархій. Падставай для яе паслужыў усё той жа «Наказ старастам папоўскім» Патрыярха Адрыяна. Агульная інструкцыя благачынных была зацверджана Свяшчэнным сінодам у 1828 годзе[1][2], у 1857 годзе інструкцыя была выпраўленая і дапоўненая; ў 1892 годзе выйшла новае яе выданне[1].

Падчас рэформаў 1860-х гадоў у асобных епархіях былі ўтвораны благачынніцкія саветы. Куды апроч благачыннага ўваходзілі яшчэ 2 яго памочніка, якія абіраліся па балаціроўцы ўсім духавенствам благачынніцкай акругі і сцвярджаліся епархіяльнай уладай. На благачынніцкі савет ўскладаліся тыя ж абавязкі, што і на благачынных. У гэтыя ж гады кандыдатаў на пасаду благачыннага стала абіраць духавенства акругі шляхам балаціроўкі з наступным зацверджаннем абранага кіруючым архірэем. Але выбарнасць благачыннага праіснавала нядоўга і была скасаваная ўказам Свяшчэннага Сінода ад 1881 года. Памесны сабор Праваслаўнай расійскай царквы 1917—1918 гадоў абвясціў аднавіць выбарчы парадак пасады благачыннага на 5-гадовы тэрмін. Але час ваяўнічага атэізму і пераследу царквы не дазволіў зацвердзіцца новым правілам. Памесны Сабор 1945 года ў «Палажэнні аб кіраванні Рускай Праваслаўнай Царквы» вярнуўся да практыкі, якая існавала да 1918 года. У Палажэнні нічога не казалася ні пра благачынніцкія сходы, ні пра благачынніцкія саветы, што былі ўведзеныя Саборам 1917—1918 гг. Благачынны ў адпаведнасці з Палажэннем прызначаўся епархіяльным архірэем. Статут аб кіраванні Рускай Праваслаўнай Царквы, прыняты Памесным Саборам РПЦ у 1988 годзе, не ўвёў значных змяненняў у парадак кіравання благачыннымі акругамі. На благачыннага статут усклаў абавязак не радзей 1 разу ў год наведваць усе прыходы сваёй акругі і даў яму права праводзіць пасяджэнні прыхадскога сходу па ўказанні архірэя, па просьбе настаяцеля, а таксама прыхадскога сходу і прыхадскога савету. Па благаславенню архірэя благачынны мог склікаць святароў сваёй акругі на брацкія нарады.

Нагляд над духавенствам і яго дзеямі быў распаўсюджаны на мужчынскія і жаночыя манастыры, а таксама на ваеннае ведамства.

Благачынныя ў ваенным ведамстве

Абавязак благачыннага вайсковага духавенства складаўся ў з’яднанні дзеянняў вайсковых святароў і выкананні дапаможных функцый пасрэдніка паміж вышэйшай духоўнай уладай вайсковага і марскога ведамстваў і падначаленым духавенствам.

23 кастрычніка 1807 года протаіерэю Анісіму Баравіку, прызначанаму духоўным начальнікам у Дунайскай арміі генерал-фельдмаршала князя Празароўскага, аднаму з першых была пададзена пасада старэйшага благачыннага.

У 1821 годзе былі ўведзеныя пасады корпусных благачынных, «ради скорейшего течения дел и по тому резону, что во время военных действий войска корпусами действуют отдельно от главных сил».

1900-е. Крапленне святой вадой афіцэраў і салдатаў Пецяргофскага гарнізона

У службовых правах ваенныя святары былі прыроўнены да наступных армейскіх чыноў:

З 12 чэрвеня 1890 года згодна «Палажэння аб упраўленні цэрквамі і духавенствам ваеннага ведамства», найбліжэйшымі памочнікамі протапрэсвітара ваеннага і марскога духавенства з’яўляюцца дывізіённыя благачынныя (армейскія, гвардзейскія і флоцкія), што пасрэднічаюць паміж органамі вышэйшай вайсковай духоўнай уладай і падначаленым ёй духавенствам. На іх абавязку ляжыць найблізкае назіранне за падведамнымі ім вайсковым цэрквамі і духавенствам.

У 1914 года ў рускай арміі налічвалася каля пяці тысяч ваенных святароў і больш ста дывізіённых благачынных. У 1915 годзе была ўведзена пасада гарнізоннага благачыннага ў гарнізонах, дзе служылі некалькі святароў.

Благачынны ў манастыры і ў семінарыі

У вялікіх мужчынскіх рускіх манастырах, благачынны манастыра, разам з эканомам, з’яўляюцца бліжэйшымі памочнікамі настаяцеля ці намесніка манастыра. Абавязкам манастырскага благачыннага з’яўляецца кантроль за ўсімі набажэнствамі ў манастыры.

У шматлікіх рускіх семінарыях таксама ёсць пасада благачыннага святара, адказнага за парадак, прыгажосць і правільнае здзяйсненне богаслужэнняў у семінарскім храме.

Правы і абавязкі благачынных

У адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, прынятым на Архірэйскім Юбілейным Саборы 2000 года, епархія падзяляецца на благачынніцкія акругі на чале з благачынным, прызначанымі кіруючым архірэем. Калі ў акрузе знаходзіцца больш 15 прыходаў, благачыннаму можа быць нададзены памочнік. Над манастырамі вызначаецца ў епархіі адзін ці некалькі благачынных, гледзячы па ліку і адлегласці да манастыроў у епархіі. Правы і абавязкі благачынных таго ці іншага роду вызначаюцца асабовымі інструкцыямі, зацверджанымі Свяшчэнным сінодам. Абавязкі благачыннага над цэрквамі вельмі складаныя, і прадметы, што адносяцца да іх чыннасці, вельмі разнастайныя. Яны складаюцца ў наступным:

У сувязі з гэтым, благачынны павінен:

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 БЛАГОЧИННЫЙ (руск.)  // Православная Энциклопедия
  2. БСЭ, первое изд. — 1927 — с.471. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэлігійныя тытулы