wd wp Пошук:

Мікалай Цудатворац

Запыт «Свяціцель Мікалай» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мікалай.

Мікалай Цудатворац (Свяціцель Мікалай Мірлікійскі, Святы Мікола; грэч.: Άγιος Νικόλαος; каля 270, Лікія — каля 345) — архіепіскап Мір Лікійскіх (Візантыя). Прылічаны да святых хрысціянскай царквой, шануецца як цудатворац, лічыцца заступнікам маракоў і іншых падарожнікаў, купцоў і дзяцей. Правобраз Санта-Клауса ў еўрапейскім фальклоры.

У старажытных жыццяпісах Мікалая Мірлікійскага звычайна блыталі з Мікалаем Пінарскім (Сінайскім) з-за падобных акалічнасцей жыцця — абодва святыя жылі ў III—IV ст., родам з Лікіі, архіепіскапы, ушанаваныя свяціцелі і цудатворцы. Гэтыя супадзенні прывялі да памылкі, якая трывала стагоддзі, што ў гісторыі царквы быў толькі адзін Свяціцель Мікалай Цудатворац[2][3][4].

Жыццяпіс

Паводле жыція, свяціцель Мікалай нарадзіўся ў малаазіяцкай грэчаскай калоніі Патара, рымскай правінцыі Лікія, у часы калі рэгіён быў эліністычны культурай і абліччам. Мікалай быў вельмі рэлігійным з ранняга дзяцінства і цалкам прысвяціў сваё жыццё хрысціянству. Лічыцца, што ён быў народжаны ў сям’і заможных бацькоў-хрысціян Патары, дзе і атрымаў пачатковую адукацыю. З-за зблытанасці яго біяграфія з біяграфіяй Мікалая Пінарскага, некалькі стагоддзяў памылкова лічылася, што бацькамі Мікалая Мірлікійскага былі Феафан (Епіфаній) і Нона.

З дзіцячых гадоў Мікалай дбайна вывучаў Боскае Пісанне; днём не выходзіў з храма, уначы маліўся і чытаў кнігі. Дзядзька яго, епіскап Мікалай Патарскі, паставіў юнака ў чытальнікі, а затым узвёў у святары, зрабіўшы сваім памочнікам і даручыўшы казанні перад паствай.

Калі бацькі памерлі, Мікалай аддаў успадкаваную маёмасць на дабрачыннасць.

Фрэска сабора Ферапонтава манастыра (Дзіянісій, 1502 год)

Пачатковы перыяд дзейнасці Мікалая як святара адносяць да часоў валадарства рымскіх імператараў Дыяклетыяна (284—305) і Максіміяна (286—305). У 303 годзе Дыяклетыян выдаў эдыкт, які ўзаконіў сістэматычнае праследаванне хрысціян па ўсёй імперыі. Пасля адрачэння абодвух імператараў 1 мая 305 года іх пераемнікі змянілі палтыку адносна хрысціян. У заходняй частцы імперыі, Канстанцый Хлор (305—306) спыніў сістэматычныя ганенні. Ва ўсходняй частцы, Галерый (305—311) працягваў праследаванні да 311 года, калі пры смерці выдаў эдыкт пра верацярпімасць. Ганенні 303—311 гадоў лічацца найбольш працяглымі ў гісторыі імперыі.

Пасля смерці Галерыя, яго суправіцель Ліцыній (307—324) ставіўся да хрысціян збольшага памяркоўна. Як вынік, хрысціянскія суполкі сталі развівацца. Гэтага перыяду тычыцца епіскапства Мікалая ў Міры (правінцыя Лікія Рымскай імперыі; цяпер мясцовасць паблізу Дэмрэ, правінцыя Анталія Турцыі).

Разбурэнне некалькіх паганскіх храмаў таксама прыпісваюць яму — сярод іх адзін з храмаў Артэміды (таксама вядомай як Дыяна).

Паданне, як епіскап Мікалай падчас Сусветнага Сабора (325) ударыў па твары свайго апанента Арыя, на думку некаторых царкоўных гісторыкаў, не адпавядае яго асабістаму характару і ўзнікла не раней за XIV—XV ст.[5].

Свяціцель Мікалай таксама лічыцца абаронцам абгавораных.

Зноскі

  1. 1 2 НИКОЛА́Й МИРЛИКИ́ЙСКИЙ // Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 6 снежня 2020.
  2. Бугаевский А. В. Правда о Святителе Николае (Агиографическое расследование)
  3. Ученые восстановили внешность великого святого по его мощам.
  4. МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ «СВЯТИТЕЛЬ НИКОЛАЙ В ВИЗАНТИЙСКОЙ, СЛАВЯНСКОЙ И РУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЕ И ИКОНОГРАФИИ»: ДИСКУССИИ И ВЫВОДЫ
  5. Воронов Ливерий, протоиерей. Святитель Николай — ревнитель и защитник православия

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бары (Італія)
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Мікалай Цудатворац
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Свяціцелі
Катэгорыя·Святыя Візантыі
Катэгорыя·Памерлі ў Візантыйскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цудатворцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы III стагоддзя
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы IV стагоддзя