Аблысенне (пляшывасць; стар.-грэч.: ἀλωπεκία — аляпэцыя) — парадзенне і выпадзенне валасоў, што адбываецца праз ператварэнне мужчынскага палавога гармону тэстастэрону ў дыгідратэстастэрон пад уздзеяннем ферменту 5-альфа-рэдуктазы(англ.) бел.. Пераважна адзначаецца на галаве ў старэчым узросце (інвалюцыя). Яму спрыяюць атручанне, радыёактыўнае апрамяненне, пашкоджанне скуры, нервова-псіхічныя і эндакрынныя хваробы. Віды: 1) гнездавое — на абмежаваным участку скуры, 2) татальнае — на ўсёй галаве і іншых участках скуры, 3) рубцаватае — на змененых участках скуры (праз грыбок і фурункулёз)[1].
Росту валасоў спрыяе масаж валасістай часткі галавы і багатае на бялок (бабовыя, нятлустая кураціна і ялавічына), жалеза (арэх, гранат і крупа) і цынк (гарбузовае насенне, вустрыцы, рачная рыба, сачавіца і соя) харчаванне.
Сілкаванне валасяных цыбулінаў парушае паленне і алкаголь, няўстойлівы расклад харчавання, начное няспанне, штодзённае мыццё галавы жорсткай і хлараванай вадой, стрэс (праз адліў крыві ад галавы пры спазме сасудаў). Таксама шкодзіць абыходжанне без галаўнога ўбору ўзімку, захапленне лазняй і саўнай, як і багатая на халестэрын (ікра, яйка), вострая, вэнджаная, салёная, салодкая і тлустая ежа[2].
Спачатку пацыенту прызначаюць зберагалыя методыкі – паўнавартаснае і збалансаванае харчаванне, прыём вітамінаў і мінералаў, актыўны лад жыцця, а таксама прафесійныя лячэбныя сродкі для догляду і лячэння валасоў. Пры недастатковай эфектыўнасці гэтых захадаў, прымяняюцца лекавыя прэпараты, фізіапрацэдуры, мезатэрапія і нават хірургічны спосаб лячэння. Самы радыкальны спосаб лячэння алапецыі – перасадка цыбулін або ўчастка здаровай тканкі, дзякуючы якой нармалізуецца рост валасоў у ранейшым тэмпе.[3]