У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галава (значэнні).
Галава — частка цела чалавека ці жывёлы, у якой знаходзіцца мозг, органы гледжання, густу, нюху, слыху і рот. Асобная галава ёсць у хрыбетнікаў і ў насякомых.
Пярэдняя частка галавы чалавека называецца твар, жывёлы — пыса ,або хмыза. Звычайна галава злучаная з целам шыяй. Шыя дазваляе галаве паварочвацца і трымаць галаве пэўную пазіцыю ў прасторы.
Вонкавыя:
Унутраныя:
Твар — пярэдняя частка галавы чалавека. Акрамя рук, адзіная максімальна адкрытая частка цела чалавека, незалежна ад месца пражывання.
Вядомыя класічныя мастацкія прапорцыі чалавечага твару. Напрыклад, яны згаданы ў Леанарда да Вінчы ў тэксце да Вітрувіянскага чалавека.
Твар актыўна ўдзельнічае ў невербальных зносінах (міміка).
Прыклады выразаў твару і грымас: