wd wp Пошук:

Стрэс

Цяганне сябе за валасы пры стрэсе

Стрэс (ад англ.: stress - ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым). У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або халадовы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.

Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.

Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.

Папярэджанне

Напятая ад стрэсу рука

Прадухіленню стрэсу спрыяе размеркаванне часу загадзя і паўсядзённае выкананне хатняй працы, стварэнне на працоўным месцы запасу неабходных прылад і прыбіранне лішніх рэчаў, уладжванне пазаслужбовых спраў да пачатку працы, вызначэнне адрознага ад працоўнай дзейнасці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасці, незадавальнення сабой, навакольнымі і працай, раздражнення, патрабаванняў у сям’і, імкнення перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазбягаць перанапружання дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведванне лазні і ўлюбёная музыка.

У тэрміналогіі існуе паняцце прафесійнага стрэсу. Яго з’яўленне абумоўлена працоўнай дзейнасцю супрацоўніка.Гэты феномен заключаецца ў рэакцыі арганізма на пэўную працоўную сітуацыю. Эмацыйнае напружанне работніка можа быць справакавана прафесійнай задачай альбо зносінамі з іншымі супрацоўнікамі і кіраўніком.

Прычыны

Перанапружанню спрыяе нелюбімая праца, разрыў стасункаў, сваркі са сваякамі, адсутнасць улюбёнай справы, нястача магнію і вітамінаў групы В[1].

Праявы

Праявамі стрэсу ёсць парушэнне засяроджання ўвагі, нізкая працаздольнасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, трывожнасць і страх, сталае гнятлівае адчуванне віны[2].

Агульныя прыкметы і сімптомы празмернага стрэсу:

  1. Фізічны ўзровень:
  1. Паводніцкі ўзровень

3.Ментальны ўзровень

4.Эмацыйны ўзровень

Зноскі

  1. Вольга Куліноковіч. Я нервуюся і таўсцею // Краіна здароўя. — 8 снежня 2010. — № 64 (231). — С. 6.
  2. Вольга Цыбульская. Каб пераадолець стрэс — дзейнічайце // Звязда : газета. — 30 сакавіка 2010. — № 58 (26665). — С. 7. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фізіялогія
Катэгорыя·Паталагічная фізіялогія
Катэгорыя·Псіхічныя станы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле