wd wp Пошук:

Старыя Дарогі

Стары́я Даро́гі[2] (трансліт.: Staryja Darohi) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы. Праз горад праходзіць аўтадарога Бабруйск — Слуцк. Насельніцтва 10 468 чал. (2017)[1].

Афіцыйная гістарыяграфія прыпісвае гораду гісторыю суседняга мястэчка Старыя Дарогі, якое знаходзіцца за 2 км на ўсход ад горада. Але на аснове картаграфічнага матэрыялу можна сцвярджаць, што на тэрыторыі сучаснага горада да 1865 года не існавала паселішчаў [3]. Найверагодней, засяленне тэрыторыі пачалося каля 1896 года разам з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[4]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 16951744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі сталі цэнтрам Новадарожскай воласці, 17 ліпеня 1924 — Старадарожскага раёна Слуцкай акругі (25 снежня 196230 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёна). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетарый» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня таго ж года атрымалі статус горада. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі гарадскі герб. 10 ліпеня 2001 у месце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музея адбылося ўрачыстае адрыццё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[5].

Насельніцтва

Эканоміка

У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «На ростанях».

Культура

Моладзевы цэнтр «Юнацтва»

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатр, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Дзейнічае прыватны музей Анатоля Белага (гл. Старадарожскі мастацкі музей).

Адукацыя

У Старых Дарогах працуюць 3 сярэднія школы, гімназія, спартыўная школа, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гасцініцы «На ростанях»[10].

Славутасці

Страчаная спадчына

У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касцёл, сінагога і некалькі малітоўных дамоў[11].

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Трехверстовая карта. Лист XVII-7 Глуск, Бобруйск, Щедрино, Паричи
  4. 1 2 Насевіч В. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Таццяна Гусева. Угодкі Слуцкага збройнага чына святкавалі паасобку // «Салідарнасць», 26 лістапада 2007.
  6. Старыя Дарогі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  7. Старые Дороги // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. Алена Калешка, Вячаслаў Насевіч. Старыя Дарогі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 413.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Старые Дороги // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  11. Іна Соркіна. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах. Том 10, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старыя Дарогі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Старадарожскага раёна