wd wp Пошук:

Ромул

Ромул (лац.: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі. Жыў у 7 стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій, які таксама з’яўляўся нашчадкам Энея, укінуў у раку Тыбр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла пра іх боскае паходжанне.

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
няма
Цар Рыма
753 да н.э.717 да н.э.
Пераемнік:
Нума Пампілій

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Старажытнарымскія цары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі рымскіх міфаў
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме