wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. Упершыню міжнародны турнір па гэтым відзе снукеру прайшоў у ліпені 2008 года ў Бангкоку, Тайланд, і меў назву Six-red Snooker International 2008, а арганізатарам спаборніцтва выступала Азіяцкая канфедэрацыя більярднага спорту. У 2009 годзе, апроч турніру ў Бангкоку, у снежні быў праведзены чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў Кіларні, Ірландыя, а з 2010 года турнір у Тайландзе быў перайменаваны ў чэмпіянат свету і праходзіць на ўзроўні найбуйнейшага турніру па гэтым відзе снукера.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у пачатку верасня, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.

Пераможцамі дзевяці чэмпіянатаў свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі станавіліся сем снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў з’яўляецца Марк Дэвіс, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету (2009, 2012, 2013), уключаючы перамогу на турніры ў Кіларні. Рыкі Уолдэн тройчы быў у фінале спаборніцтва, але перамог толькі на першым розыгрышы ў 2008 годзе. Сцюарт Бінэм двойчы гуляў у фінальным паядынку (2008 і 2016), але абодва разы саступіў.

Вынікі

Турнір
Міжнародны турнір па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Сусветнае Гран-пры па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Кіларні)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
ГодПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыКУ
2008 Рыкі Уолдэн Сцюарт Бінэм8:3 Джэймс Уатана, Майкл Холт48
2009 Джымі Уайт Бары Хокінс8:6 Марк Уільямс, Джад Трамп48
2009 Марк Дэвіс Марк Уільямс6:3 Марк Кінг, Бары Хокінс118
2010 Марк Сэлбі Рыкі Уолдэн8:6 Джэймі Коўп, Бары Хокінс48
2012 Марк Дэвіс Шон Мёрфі8:4 Джад Трамп, Рыкі Уолдэн48
2013 Марк Дэвіс Ніл Робертсан8:4 Марк Сэлбі, Сцюарт Бінэм48
2014 Стывен Магуайр Рыкі Уолдэн8:7 Крыцанут Лертсатаяторн, Дамінік Дэйл48
2015 Цепчая Ун-Ну Лян Вэньбо8:2 Мэцью Сэлт, Напон Саенхам48
2016 Дзін Цзюньхуэй Сцюарт Бінэм8:7 Панкай Адвані, Стывен Магуайр48

Фіналісты турніру

ІгрокПФКФВТФіналы
Марк Дэвіс303ЧС2009, 2012, 2013
Рыкі Уолдэн12320082010, 2014
Дзін Цзюньхуэй1012016
Цепчая Ун-Нух1012015
Стывен Магуайр1012014
Марк Сэлбі1012010
Джымі Уайт101СГП2009
Сцюарт Бінэм0222008, 2016
Лян Вэньбо0112015
Ніл Робертсан0112013
Шон Мёрфі0112012
Марк Уільямс011ЧС2009
Бары Хокінс011СГП2009

Пераможцы турніру паводле краін

КраінаКПАКППершы тытулАпошні тытул
Англія4620082013
Кітай1120162016
Тайланд1120152015
Шатландыя1120142014
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі