wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014 (англ.: Six-red World Championship 2014, таксама вядомы як SangSom 6-red World Championship 2014 — ад назвы спонсара) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 1 па 6 верасня 2014 года ў гатэлі «Montien Riverside», у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў шостым розыгрышам чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які быў заснаваны ў 2008 годзе. Кампанія SangSom спансавала ўсе шэсць розыгрышаў гэтага турніру. Прызавы фонд турніру склаў ฿8,000,000, з якіх ฿2,500,000 атрымаў пераможца.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Верасень 2014 года
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі