wd wp Пошук:

ФК Клечаск

«Клечаск» — былы беларускі футбольны клуб з горада Клецк. Назва «Клечаск» узята ад сярэднявечнай назвы горада.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2007 годзе і заявіўся ў Другую лігу. Сезон 2010 клуб скончыў на трэцім месцы ў Другой лізе і дзякуючы спыненню існавання нясвіжскага «Вераса» атрымаў яго месца ў Першай лізе. Сезон 2011 клуб скончыў у сярэдзіне табліцы, але з-за фінансавых цяжкасцяў адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў Першай лізе і вярнуўся ў Другую лігу. У Другой лізе, аднак, таксама не затрымаўся: спачатку з клуба былі зняты тры ачкі[1], а потым клуб увогуле быў выключаны з Другой лігі[2] і спыніў існаванне.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008Другая (Д3)1430841839–70281/16 фінала
2009Другая (Д3)926781136–33291/32 фінала
2010Другая (Д3)334244691–35761/32 фіналаАтрыманне месца ў Першай лізе
2011Першая (Д2)9301251345–42411/4 фіналаАдмова і вяртанне ў Другую лігу
2012Другая (Д3)151451817–33131/32 фіналаЗняты з чэмпіянату1

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. С “Клеческа” сняты 3 очка
  2. “Клеческ” исключен из чемпионата страны во второй лиге
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·ФК Клечаск
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі