Палескае ваяводства (польск.: Województwo poleskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 4 лютага 1921 года.
Ваяводства знаходзілася ва ўсходняй Польшчы, межавала з СССР і ваяводствамі:
Сядзіба ваяводскай улады — Брэст.
1 сакавіка 1921 года ваяводства было створана ў складзе 9 паветаў. 1 студзеня 1923 з некаторых гмін Лунінецкага, Сарненскага і Пінскага паветаў быў створаны дзясяты Столінский павет[1].
16 снежня 1930 Сарненскі павет быў пераведзены ў склад Валынскага ваяводства.
1 красавіка 1935 года Косаўскі павет быў скасаваны, а на яго тэрыторыі быў створаны Івацэвіцкі павет з павятовым горадам Івацэвічы.
Павет | Плошча, км² | Насельніцтва, чал.[2] | Шчыльнасць, чал. на км² | Павятовы горад | Насельніцтва, чал.[3] | |
---|---|---|---|---|---|---|
Брэсцкі | 4625 | 216200 | 46,7 | Брэст-над-Бугам | 37412 | |
Драгічынскі | 2351 | 97000 | 42,2 | Драгічын | 1987 | |
Камень-Кашырскі | 3243 | 95000 | 29,2 | Камень-Кашырскі | 1265 | |
Кобрынскі | 3545 | 114000 | 32,1 | Кобрын | 10068 | |
Косаўскі | 3562 | 83700 | 23,4 | Косаў | 2433 | |
Лунінецкі | 5722 | 109300 | 19,1 | Лунінец | 8267 | |
Пінскі | 5587 | 183600 | 32,8 | Пінск | 23497 | |
Пружанскі | 2644 | 108600 | 41 | Пружаны | 6332 | |
Столінскі | 5389 | 124800 | 23,1 | Столін | 4763 |
У склад ваяводства ўваходзілі 113 гмін.
У ваяводстве налічвалася 17 населеных пунктаў з гарадскімі правамі, у тым ліку: Брэст (цэнтр ваяводства), Пінск, Бяроза-Картуская, Давыд-Гарадок, Драгічын, Кобрын, Лунінец, Столін.
Паводле даных перапісу, праведзенага ўладамі 30 верасня 1921 года[4], насельніцтва Палескага ваяводства складала 879 417 чалавек, шчыльнасць — 20,8 чал. на км², самая нізкая сярод 16 ваяводстваў II Рэчы Паспалітай. Паводле даных перапісу 1931 года, насельніцтва вырасла да 1 132 200 чалавек, шчыльнасць да 31 чал. на км². 48,4 % насельніцтвы былі непісьменнымі — найбольш высокі працэнт у рэспубліцы (сярэдні ўзровень па II Рэчы Паспалітай у 1931 — 23,1 %).
Нацыянальнасць | 1921 | 1931 |
---|---|---|
Тутэйшыя[5] + беларусы | 42 % | 62.6 % |
Палякі | 25 % | 15 % |
Яўрэі | 17 % | 10 % |
Украінцы[6] | 8 % | 5 % |
Іншыя | 8 % | 7,4 % |
Веравызнанне | 1921 | у тыс. |
---|---|---|
Праваслаўныя | 79,2 % | 697.373 |
Іўдзеі | 12,6 % | 110.639 |
Рымакатолікі | 7,8 % | 68.698 |
Евангелісты | 0,4 % | 3804 |