wd wp Пошук:

Евангелісты

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Евангелісты (значэнні).

Чатыры евангелісты (мініяцюра Ахенскага Евангелля, каля 820 года)

Евангелі́сты (грэч.: εύαγγελιστής — хто ўзвяшчаюць добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных ЕвангелляўМатфей, Марк, Лука і Іаан.

Евангеліст Сімвал Евангелле Род дзейнасці
Матфей
Анёл
Евангелле ад Матфея Мытар (зборшчык падаткаў). Прапаведаваў у Эфіопіі, дзе прыняў пакутніцкую смерць каля 60 года (па іншых даных быў пакараны ў малаазійскім горадзе Іераполіс).
Марк
Леў
Евангелле ад Марка Пляменнік апостала Варнавы, вучань апостала Пятра. Лічыцца заснавальнікам Александрыйскай царквы і яе першым біскупам. Прыняў пакутніцкую смерць у 68 годзе.
Лука
Цялё
Евангелле ад Лукі Урач, паплечнік апостала Паўла. Акрамя Евангелля з'яўляецца аўтарам кнігі Апостальскіх дзеянняў. Прыняў пакутніцкую смерць у грэчаскіх Фівах.
Іаан
Арол
Евангелле ад Іаана Малодшы брат апостала Якава, да паклікання Ісусам быў рыбаком. Акрамя Евангелля напісаў Кнігу Адкрыцці і тры пасланні, якія ўвайшлі ў Новы Запавет. Адзіны з апосталаў, які сканаў натуральнай смерцю ў старасці.

У старажытнасці гэта назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Евангелля ці хрысціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжыванне слова захавалася: так завуцца місіянеры і іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысціянства, што заключаецца ў Евангеллях. У старажытнай хрысціянскай царкве была адменная ступень ці пасада евангелістаў адмыслова для пропаведзі Евангелля сярод іўдзеяў і язычнікаў.

Гл. таксама

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Евангелісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ