wd wp Пошук:

Кашырскі павет

Кашырскі павет (польск.: Powiat koszyrski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Камень-Кашырскі.

Складаўся з 6 вясковых гмін (7 у 1939). Агульная плошча павета — 3243 км², насельніцтва — 95.000 чалавек[1], шчыльнасць — 29 чал. на км².

Гісторыя

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР асноўная частка Кашырскага павета разам з павятовым цэнтрам 4 снежня 1939 года паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была выведзена са складу БССР і передадзена ў склад УССР[2]. Мяжа была штучна перанесена І. Сталіным па просьбе першага сакратара ЦК КПУ М. Хрушчова на падставе таго, што УССР нібыта не хапала лесу[3].

Літаратура

Зноскі

  1. Паводле даных перапісу 1931 года.
  2. «Обрекло бы Беларусь на жалкое существование»
  3. На чужой каравай рот не разевай. Рассказываем о том, как украинец Хрущев пытался укоротить Беларусь
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Паветы Палескага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1940 годзе