wd wp Пошук:

Драгічынскі павет

Не блытаць з Дарагічынскі павет. Драгічынскі павет (польск.: Powiat drohiczyński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Драгічын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы. Утвораны 1 сакавіка 1921 года. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Драгічынскі павет 4 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Пінскай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны.

Складаўся з 12 вясковых гмін (10 у 1939) і 2 мястэчкаў. Агульная плошча павета — 2351 км², насельніцтва — 97.000 чалавек[1], шчыльнасць — 41 чал. на км².

Адміністрацыйны падзел

Гміны

Гарады

Зноскі

  1. Паводле даных перапісу 1931 года.
  2. 12 красавіка 1928 скасавана, тэрыторыі ўвайшлі ў склад гмін Моталь, Бездзеж, Янаў і гміну Парэчча ў Пінскім павеце Dz. U. z 1928 r. Nr 45, poz. 427.
  3. Утворана 19 кастрычніка 1928 Dz. U. z 1928 r. Nr 88, poz. 778.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паветы Палескага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Драгічына
Катэгорыя·З’явіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1940 годзе