wd wp Пошук:

Нулявуд

«Нулявуд» (англ.: Zeroville) — амерыканскі фільм у жанры камедыі-драмы рэжысёра Джэймса Франка па аднайменным рамане Стыва Эрыксана.

У сусветны пракат фільм выйшаў 13 верасня 2019 года. 19 верасня ў кінатэатрах VOKA CINEMA і Silver Screen ў Мінску прэм’еру прадставяць на беларускай мове.

Сюжэт

Галоўны герой Айк Джэром (Джэймс Франка) па мянушцы Пастар — аўтычны выпускнік духоўнай семінарыі — згодна з адукацыяй мусіў стаць архітэктарам цэркваў, але вырашае прысвяціць сваё жыццё кіно. Пагаліўшы галаву і зрабіўшы на ёй тату герояў культавай меладрамы «Месца пад сонцам», у 1969 годзе ён прыязджае ў Лос-Анджэлес, дзе застае пераломны этап у кінапрамысловасці Галівуда. У гэты час там пануюць секс, наркотыкі і панк-рок. Паліцыя расследуе забойства жонкі Рамана Паланскі сектай Чарльза Мэнсана, легендарныя кінастудыі, што падаваліся несакрушальнымі, пераносяць крах, а на арэну выходзяць новыя рэжысёры, гатовыя парушаць любыя правілы: Фрэнсіс Форд Копала, Стывен Спілберг, Марцін Скарсэзэ і Джордж Лукас. Пастар уладкоўваецца працаваць дэкаратарам, затым вучыцца мантажу, паступова набывае рэпутацыю прафесіянала, прызнанне і нават атрымлівае ўзнагароду ў Венецыі, але ўсё заканчваецца трагедыяй[3].

У ролях

Акцёр Роля
Джэймс Франка Айк Джэром Айк Джэром
Сэт Роген Джон Міліус Джон Міліус
Джэкі Уівер
Меган Фокс галівудская зорка галівудская зорка
Уіл Ферэл Рэндэл Рэндэл
Дэні Мак-Брайд
Дэйв Франка
Крэйг Робінсан
Джоўі Кінг
Гарацыа Санс

Вытворчасць

У сакавіку 2011 года Джэймс Франка купіў правы на распрацоўку сцэнарыя мастацкага фільма па рамане[en] 2007 года пісьменніка Стыва Эрыксана[4][5]. Сцэнарый быў напісаны Полам Фелтэнам і Іэнам Олдсам[en][6]. Прадзюсарамі фільма сталі Кэралайн Арагон, Вінс Джолівет і Майкл Мендэльсан[7].

5 верасня 2014 года Франка з’явіўся на 71-м Венецыянскім кінафестывалі з выгаленай галавой і татуіроўкай на ёй, якая адлюстроўвала герояў Мантгомеры Кліфта і Элізабет Тэйлар з фільма «Месца пад сонцам», сказаўшы што «мы робім маленькі фільм. Можа быць, мы пакажам яго тут, у Венецыі, у наступным годзе»[8][9]. 24 кастрычніка быў абвешчаны акцёрскі склад карціны, у які ўвайшлі Джэймс Франка, Сэт Роген, Джэкі Уівер, Меган Фокс, Уіл Ферэл, Дэні Мак-Брайд, Дэйв Франка, Крэйг Робінсан, Джоўі Кінг і Гарацыа Санс[en][10][6].

Асноўныя здымкі фільма пачаліся 24 кастрычніка 2014 года ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. У лістападзе здымкі прайшлі ў Пасадэне[11]. Тады ж фільм быў выстаўлены для продажу на «American Film Market[en]»[7].

20 студзеня 2015 года Франка выклаў у «Instagram» трэйлер фільма[12].

З-за праблем у кампаніі-пракатчыка прэм’ера фільма зацягнулася[3].

Беларуская агучка

Беларуская агучка выканана «Тутэйшын Студыяй» — сумесным праектам відэасервіса VOKA і сеткі кінатэатраў Silver Screen Cinemas, у ёй узялі ўдзел вядомыя артысты, як Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш(бел. (тар.)) бел., Андрэй Мілюхін, Таццяна Ружаўская, а таксама музыканты Аляксандр Памідораў, Бенька, Ілля Чарапко, Дзядзя Ваня. Упершыню беларускі пераклад з мовы арыгіналу можна будзе пачуць у аб’ёмным фармаце 5.1[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ČSFD — 2001.
  2. https://www.the-numbers.com/movie/Zeroville#tab=summary
  3. 1 2 3 «Нулявуд» Джэймса Франка выходзіць па-беларуску адначасова з сусветнай прэм’ерай
  4. Seth Rogen, Will Ferrell, Megan Fox and More Join Franco’s Zeroville (нявызн.), comingsoon.net (24 кастрычніка 2014). Праверана 18 мая 2015.
  5. ‘Megan Fox is the best’: Director James Franco gushes over actress as they pose for Instagram snap on Zeroville set (нявызн.). Daily Mail (13 лістапада 2014). Праверана 18 мая 2015.
  6. 1 2 James Franco’s ‘Zeroville’ Casts Seth Rogen, Will Ferrell and More (нявызн.). /Film (24 кастрычніка 2014). Праверана 18 мая 2015.
  7. 1 2 Megan Fox Joins James Franco in ‘Zeroville’ (нявызн.). The Hollywood Reporter (24 кастрычніка 2014). Праверана 18 мая 2015.
  8. James Franco Shoots ‘Zeroville’ At Venice Film Fest (нявызн.). Variety (5 верасня 2014). Праверана 18 мая 2015.
  9. James Franco Shaves Head For Upcoming Film ‘Zeroville’ (нявызн.). The Huffington Post (4 верасня 2014). Праверана 18 мая 2015.
  10. Seth Rogen, Megan Fox, Will Ferrell, Danny McBride, Dave Franco And More Join James Franco’s ‘Zeroville’ (нявызн.) (недаступная спасылка). Indiewire (24 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2015. Праверана 18 мая 2015.
  11. James Franco’s ‘Zeroville’ begins filming in L.A. (нявызн.), onlocationvacations.com (24 кастрычніка 2014). Праверана 18 мая 2015. Архівавана 1 лістапада 2014.
  12. James Franco Shares First Clip from ZEROVILLE Featuring Will Ferrell (нявызн.). Collider.com (20 студзеня 2015). Праверана 18 мая 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Фільмы 2019 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам «Тутэйшын Студыя»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Джэймса Франка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Экранізацыі раманаў
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2019 года
Катэгорыя·Трагікамедыі