wd wp Пошук:

Аляксандр Памідораў

Аляксандр Памідораў (сапраўднае імя: Аляксандр Крывашэеў; 21 снежня 1971, Мінск, БССР) — беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн. Лідар гурта «Pomidor/OFF».

Біяграфія

Нарадзіўся 21 снежня 1971 года ў Мінску. Жадаў стаць гукарэжысёрам, але пры паступленні ў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў трэба было здаваць матэматыку і геаметрыю. Гэта яго адпудзіла і ён падаўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў, але не паступіў. Пайшоў вучыцца ў Інстытут культуры на «кіраўніка самадзейнага тэатра». І ўсё жа на трэцім курсе перавёўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў (тэатральны факультэт) на рэжысуру драматычнага тэатра. Дыплом абараніў у Маладзечне, атрымаў спецыяльнасць «рэжысёр драматычнага тэатра».

Працаваў на шэрагу радыёстанцый: «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», «Альфа-Радыё(руск.) бел.», «Беларускае Радыё Рацыя», «Радыё Бі-Эй». У 1988 годзе ў Араніенбаўме (Ламаносаве) стварыў першы свой гурт пад назвай «Пьяные Гости» — акустычнае трыа. Песні гурта былі на рускай мове. Гурт запісаў тры касетныя магнітаальбомы. У 2001 годзе толькі апошні канцэртны альбом «Уровень жизни» 1998 года быў выдадзены на дыску. З 1997 года піша па-беларуску.

26 лістапада 2020 года Аляксандр Памідораў звольніўся з «Радыёстанцыя Рокс-М» з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі на пратэстах у Беларусі: «Ёсць дысананс у тым, каб весці забаўляльныя праграмы ў той час … калі ў тваім горадзе на тваіх вуліцах невядомыя людзі без твараў са зброяй хапаюць мірных грамадзян, суседзяў, збіваюць і катуюць, беспадстаўна кідаюць у турмы»[2].

Творчасць

Супольныя музычныя праекты

Памідораў браў удзел у шэрагу супольных музычных праектаў «Народны Альбом» («Lomir Zech Iberbetn»), «Святы Вечар — 2000» («Цуд на Каляды», «Глорыя»), «Я нарадзіўся тут». Удзельнік розных дуэтаў з вядомымі беларускімі музыкамі. Вядучы канцэртаў, фестываляў (Басовішча, Рок-каранацыя, Be Free), мітынгаў.

Уласныя праекты

У 2000 годзе Аляксандр стварыў уласны музычны праект «Pomidor/OFF», дзе цяпер працуе супольна з вядомымі беларускімі музыкамі. Са снежня 2006 года да верасня 2008 года вёў праграму «Гукапіс» на Радыё «Свабода».

Сям’я

Жанаты другім шлюбам. Ад першага ёсць дачка Соф’я.

Зноскі

  1. 1 2 https://news.tut.by/kaleidoscope/124162.html
  2. Вядоўца і музыка Аляксандр Памідораў звольніўся з Радыё Рокс(нявызн.). BY_culture (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай