wd wp Пошук:

Джэймс Франка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Франка.

Джэймс Эдвард Франка (англ.: James Edward Franco; 19 красавіка 1978, Пала-Альта, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, мастак. У 2011 годзе быў сувядоўцам Эн Хатавэй на 83-й цырымоніі «Оскар».

Біяграфія

Пачаў акцёрскую кар’еру ў канцы 1990-х, выканаўшы адну з роляў у серыяле «Дзівакі і вар’яты», а таксама зняўшыся ў некалькіх моладзевых фільмах. У 2001 годзе ён сыграў галоўную ролю ў тэлевізійнай біяграфічнай карціне Марка Райдэла «Джэймс Дзін», стаўшы лаўрэатам прэміі Залаты глобус у намінацыі «Найлепшы акцёр міні-серыяла або тэлевізійнага фільма».

У пачатку 2000-х ён становіцца вядомым дзякуючы ролі Гары Озбарна ў трылогіі Чалавек-павук. У 2005 годзе зняўся ў фільме «Вялікі рэйд», выканаўшы ролю Роберта Прынса, камандзіра Батальёна Рэйнджараў, які выратаваў ваеннапалонных з лагера ў Кабанатуанэ падчас Другой сусветнай вайны. У наступным годзе зняўся ў трох фільмах: «Трыстан і Ізольда», «Паядынак», «Эскадрылля „Лафает“». У 2008 годзе зняўся ў камедыі «Ананасавы экспрэс: сяджу, куру» з калегам па серыяле «Дзівакі і вар’яты» Сэтам Рогэнам. Таксама сыграў адну з галоўных роляў у біяграфічным фільме «Харві Мілк».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Фільмы Джэймса Франка
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Рэжысёры ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры ЗША