wd wp Пошук:

Бенька

Бенька, сапр. Святла́на Ва́цлаваўна Бень (нар. 20 чэрвеня 1975, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, спявачка, тэатральны рэжысёр, акцёрка, паэтка. Называе сябе найперш паэтам[1]. Шматгадовы лідар гурта «Серебряная свадьба».

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў.[2].

Пастаноўшчыца некалькіх спектакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя)[3]. Стваральніца лялечнага тэатра «Картонка».

З 2005 — лідар фрык-кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», з якім дала мноства канцэртаў у розных краінах свету і запісала некалькі альбомаў. Альбом «Сердечная мускулатура» (2011) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспертаў Experty.by.[4] З 2016 года, калі гурт «Серебряная свадьба» сышоў у «бестэрміновы адпачынак»[5], шмат часу аддае тэатральным праектам, такім як «Из жизни насекомых»[6] (спектакль паводле твораў Мікалая Алейнікава). Выступае ў складзе «Мікракабарэ» з Арцёмам Залескім[7]. У 2017 годзе музыкі ўзялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», запісаўшы кампазіцыю на вершы Ізі Харыка[1][8].

У 2020 годзе Бенька не раз выступала на нефармальных «дваровых» канцэртах у розных раёнах Мінска — з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і з іншымі музыкамі[9].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.youtube.com/watch?v=Zi0lxEMTHSI
  2. Светлана Бень («Серебряная свадьба»): «Я для дочки слишком старомодная»(нявызн.). Логуновская Евгения, Ultra-music.com (1 лютага 2012). Праверана 30 мая 2017.
  3. Будкін, Сяргей 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё)(бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Светлана Бень (“Серебряная Свадьба”): “У меня был восхитительный период увлечения “Гражданской Обороной””(нявызн.) (недаступная спасылка). Tut.by (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2011. Праверана 30 мая 2017.
  5. https://news.tut.by/culture/528925.html Архівавана 3 жніўня 2020.
  6. http://www.teart.by/ru/about/archive/iz-zhizni-nasekomyh.html
  7. http://newsru.co.il/rest/07may2017/wedding.html
  8. https://www.youtube.com/watch?v=gnoiDSQ7JD8
  9. https://belisrael.info/?p=25925

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе