wd wp Пошук:

The Hollywood Reporter

«The Hollywood Reporter» (бел.: Галівудскі рэпарцёр) — вядучы амерыканскі часопіс і вэб-сайт, прысвечаны галівудскаму кіно, тэлебачанню і індустрыі забаў. Выходзіць раз на тыдзень. Разам з выданнем «Variety» на працягу апошняга дзесяцігоддзя быў адным з двух найбуйнейшых амерыканскіх часопісаў пра кіно. Выдаецца пад слоганам: «The Definitive Voice of Entertainment News». Часопіс з’яўляецца афіцыйным веснікам такіх прэстыжных амерыканскіх цырымоній уручэння ўзнагарод прадстаўнікам кінаіндустрыі, сцэны і шоу-бізнесу, як «Оскар» і «Эмі». Цэнтральны офіс знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.

Гісторыя

Часопіс быў заснаваны Уільямам Р. Уілкерсанам[en][3] як штодзённая газета, першы нумар выйшаў у верасні 1930 года. Газета выходзіла з панядзелка па суботу на працягу першых 10 гадоў, за выключэннем кароткага перыяду, затым з панядзелка па пятніцу з 1940 года. Уілкерсан кіраваў газетай да сваёй смерці ў верасні 1962 года, хоць яго апошняя калонка з’явілася за 18 месяцаў да гэтага[4]. Жонка Уілкерсана, Цічы Уілкерсан Касель[en], заняла пасаду выдаўца і галоўнага рэдактара пасля смерці мужа[5].

У 2010 годзе перайшоў на штотыднёвы шырокафарматны друкаваны часопіс з абноўленым вэб-сайтам.

Часопіс з’яўляецца часткай «Billboard-Hollywood Reporter Media Group», і належыць «MRC», яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.

Галоўныя рэдактары

Апісанне

Найбольш значныя раздзелы часопіса: Cover Stories (асноўныя навіны), International (навіны сусветнай кінаіндустрыі), Business (кінаіндустрыя як бізнес), Movies (навіны кінаіндустрыі Галівуда), Movie Reviews (агляды і рэцэнзіі на фільмы), Television (тэлебачанне), Television Review (агляды тэлеперадач, тэлесерыялаў), Tech (тэхналогіі ў кіно), Awards (усе аб узнагароджаннях, фестывалях, намінацыях, прагнозах), Live Feed (стужка навінаў), Style (стыль).

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0018-3660
  2. http://www.usnpl.com/addr/aaddressresult.php?id=5109
  3. The Hollywood Reporter . (англ.)
  4. Paper Tale , The Hollywood Reporter (17 сакавіка 2005).
  5. Wilkerson Kassel, Tichi Women in Media. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2007. Праверана 26 лістапада 2020. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штотыднёвыя часопісы
Катэгорыя·Часопісы на англійскай мове
Катэгорыя·Часопісы пра мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Часопісы ЗША