wd wp Пошук:

Міхаіл Акімавіч Зюванаў

Міхаіл Акімавіч Зюва́наў[1] (24 лютага 1906, горад Грозны — 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі спявак (бас). Народны артыст БССР (1954).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Грозны. Разам з бацькамі пераехаў у Баку, дзе паступіў у гімназію. Затым два гады працаваў слесарам на нафтапромысле і вучыўся на вячэрнім рабфаку, наведваў хор клуба чыгуначнікаў. Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут і працаваў настаўнікам у школе. У другой палове 1930-х гадоў паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю. З 1938 года саліст у Азербайджанскім дзяржаўным тэатры оперы і балета, з 1942 года — саліст Дзяржаўнага хору СССР. Потым працаваў у Кіргізскім тэатры оперы і балета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой брыгады артыстаў Кіргізскай СССР выступаў перад байцамі Бранскага і Калінінскага франтоў. З 1944 года саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра СССР, у 1947—1948 гадах — Молатаўскага Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1950 годзе паступіў у Беларускую кансерваторыю, якую скончыў у 1951 годзе. У 1949—1961 гадах саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1962 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].

Творчасць

Сярод партый — Барыс Гадуноў, Канчак, Сусанін, Мельнік, Грэмін, Качубей; Дон Базіліа («Севільскі цырульнік»), Мефістофель; Кецал («Прададзеная нявеста» Б. Смятаны), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Даніла і Анішук («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Якуб («Марынка» Р. Пукста), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова).

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Басы
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грозным
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра