wd wp Пошук:

Калінінскі фронт

Калінінскі фронт. Створаны 17 кастрычніка 1941 г. з войск правага крыла Заходняга фронту(руск.) бел.22-й(руск.) бел., 29-й(руск.) бел., 30-й(руск.) бел., 31-й(руск.) бел. армій) для прыкрыцця Масквы з паўночнага захада.

Баявыя дзеянні

Войскі фронту вялі абарончыя баі пад Масквой (кастрычнік — снежань 1941 г.), правялі Калінінскую (снежань 1941 — студзень 1942 гг.), Сычоўска-Вяземскую (студзень 1942 г.). У час Тарапецка-Холмскай аперацыі (студзень — люты 1942 г.) 4-я ўдарная армія (генерал-палкоўнік А. І. Яроменка) узяла Таропец 21 студзеня 1942 г. і вяла далейшае наступленне на Віцебскім напрамку ў глыбокім тыле групы армій «Цэнтр». Нямецкае камандаванне перакінула сюды з Заходняй Еўропы 4 пяхотныя дывізіі і ў пачатку лютага 1942 г. спыніла наступленне савецкіх войск на Віцебск. У выніку баёў у раёне СуражВеліж утварыліся т.зв. Віцебскія «вароты». У далейшым войскі фронту ўдзельнічалі ў Ржэўска-Вяземскай (сакавік – красавік 1943 г.) і Смаленскай (жнівень — кастрычнік 1943 г.) аперацыях. Пасля Невельскай аперацыі (1943 г.) войскі фронту выйшлі да ўсходняй граніцы БССР. У пачатку кастрычніка 1943 г. 39-я і 43-я арміі выйшлі на тэрыторыю Беларусі і пачалі баі за яе вызваленне. 8 кастрычніка 1943 г. у ходзе наступлення на Віцебскім напрамку войскі 39-й арміі і рухомай механізаванай групы фронту вызвалілі Лёзна. Гэта быў першы вызваленны раённы цэнтр вобласці. 20 кастрычніка 1943 г. фронт перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі фронт.

Камандуючыя

Начальніка штаба

Склад фронта

Аперацыі і бітвы, у якіх удзельнічаў фронт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны