wd wp Пошук:

Бакінская музычная акадэмія

Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбекава (БМА) (азерб.: Üzeyir Hacıbəyov adına Bakı Musiqi Akademiyası) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азербайджане. Дзеючы рэктар — Фархад Бадалбейлі.

Заснаваная 1920 годзе па ініцыятыве кампазітара Узеіра Гаджыбекава, як Азербайджанская дзяржаўная кансерваторыя. Сам Гаджыбекаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 года — рэктарам. Пасля яго смерці 1948 г. кансерваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансерваторыя была перайменаваная ў Бакінскую музычную акадэмію.

Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 кафедраў, ёсць магістратура, аспірантура і дактарантура.

Пры акадэміі дзейнічаюць асаблівыя падраздзяленні:

а таксама 2 навуковыя лабараторыі.

У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў.

Сярод выпускнікоў кансерваторыі — Кара Караеў, Муслім Магамаеў, Вагіф Мустафазаде, Бюльбюль, Уладзімір Шаінскі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кансерваторыі Азербайджана
Катэгорыя·Культура Азербайджана
Катэгорыя·Баку
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта