Луніне́цкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 11 сельсаветаў. Цэнтр раёна — горад Лунінец.
Лунінецкі раён знаходзіцца на ўсходзе Брэсцкай вобласці. На поўначы мяжуе з Ганцавіцкім раёнам, на паўночным усходзе — з Салігорскім раёнам Мінскай вобласці, на ўсходзе — з Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, на поўдні — са Столінскім раёнам, на захадзе — з Пінскім раёнам. Плошча — 2,8 тыс. км²[4].
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці[5]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бастынскі, Бродніцкі, Вулькаўскі 1-шы, Вулькаўскі 2-гі, Валуцкі (Вялуцкі), Гаўрыльчыцкі, Гарадоцкі, Гоцкі, Дварэцкі, Дрэбскі, Дзятлавіцкі, Краснавольскі, Лахвенскі, Лоўчанскі, Лугскі, Лунінскі, Любачынскі, Чучавіцкі, Язвінскі[6]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Бастынскі, Бродніцкі, Вулькаўскі 1-шы, Вулькаўскі 2-гі, Гоцкі, Дрэбскі, Краснавольскі, Лоўчанскі сельсаветы, створаны Вулькаўскі сельсавет[7]. 26 красавіка 1956 года ў склад Ленінскага раёна перададзена вёска Гоцк[8]. 8 верасня 1959 года Валуцкі сельсавет перайменаваны ў Бастынскі, скасаваны Лугскі сельсавет[9]. 20 студзеня 1960 года далучаны Любанскі, Мікашэвіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі сельсаветы і рабочы пасёлак Мікашэвічы скасаванага Ленінскага раёна[10]. 8 сакавіка 1960 года скасаваны Любанскі сельсавет. 27 чэрвеня 1961 года скасаваны Мікашэвіцкі сельсавет, яго населеныя пункты перададзены ў Мікашэвіцкі пассавет. 25 снежня 1962 года далучаны Малькавіцкі сельсавет скасаванага Ганцавіцкага раёна і вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёна[11]. 14 студзеня 1963 года далучаны Хорастаўскі сельсавет скасаванага Старобінскага раёна Мінскай вобласці, які 30 красавіка 1965 года перададзены Салігорскаму раёну той жа вобласці. 30 ліпеня 1966 года Малькавіцкі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ганцавіцкага раёна. 1 снежня 1975 года ліквідаваны Любачынскі сельсавет, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета. 14 жніўня 1979 года Гаўрыльчыцкі сельсавет перададзены Салігорскаму раёну. 11 жніўня 1980 года створаны Багданаўскі сельсавет, скасаваны Язвінскі сельсавет, яго тэрыторыя перададзена Дварэцкаму сельсавету.
Сярэдняя тэмпература студзеня- 3 градусы, ліпеня-+ 18 градусаў. Ападкі — 640 мм за год, вегетацыйны перыяд — 205 сутак.
Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[12] Шчыльнасць забруджвання радыёнуклідамі 2/3 плошчы раёна хістаецца ў межах ад 1 да 15 кюры на кв. км.[13]
Граніт, торф, пясок, гліна, сапрапель.
Насельніцтва раёна складае 75,7 тыс. чалавек (2009). У Лунінцы пражывае каля 24 тыс. чал., у Мікашэвічах — каля 14 тыс.чал. Раён налічвае 80 сельскіх населеных пунктаў. У 1995 годзе насельніцтва раёна налічвала 58,3 тыс. чалавек[4].
Праз раён праходзяць 2 чыгуначныя лініі: Брэст-Гомель, Львоў-Рыга. Раён перасякаюць аўтамабільныя аўтадарогі:
У Мікашэвічах размяшчаецца рачны порт «Мікашэвічы».
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 8 помнікоў архітэктуры, сярод якіх лунінецкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1921), 81 помнік гісторыі, у тым ліку абеліскі, брацкія магілы, 6 помнікаў археалогіі.
Помнік прыроды: векавыя дубы (в. Кажан-Гарадок).
У раёне ў розны час працавалі Максім Лужанін, Максім Танк, Андрэй Макаёнак.