wd wp Пошук:

Лунінскі сельсавет

Лу́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Лунін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці.

16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вулькаўскага 1-га і Лоўчанскага сельсаветаў[1]. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзена вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёна[2]. 11 жніўня 1980 года з часткі сельсавета ўтвораны Багданаўскі сельсавет[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4777 чалавек[4], 97,0 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь от 25 декабря 1962 года Архівавана 11 верасня 2019.
  3. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лунінскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат