wd wp Пошук:

Брама неўміручасці

Брама неўміручасці — камедыйная п’еса, напісаная К. Крапівой у 1974 годзе і пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатру ў 1974 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім. Мастакамі-пастаноўшчыкамі былі Барыс Герлаван і Пётр Захараў[1]. Музыку да спектаклю напісаў Сяргей Картэс, словы песняў склаў А. Вольскі.

Сюжэт

П’еса паўстала пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча, у ёй закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці[2].

Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя[3].

Акцёры

Узнагароды

У 1974 годзе п’еса атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Купалы і дзяржаўную прэмію БССР.

Зноскі

  1. Захаров Петр Сергеевич (1936 г.р.) Архівавана 22 красавіка 2014. (руск.)
  2. Академик Василий Феофилович Купревич как один из основоположников отечественной геронтологии (руск.)
  3. Брама неўміручасці (тэлеспектакль, 1978 г.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
П’есы Кандрата Крапівы
Тэатр Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР