wd wp Пошук:

Арнольд Кандратавіч Памазан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Памазан. Арнольд Кандратавіч Памазан (нар. 14 чэрвеня 1939 года, Камсамольск-на-Амуры, РСФСР) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1999).

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага артыста УССР і БССР Р. А. Качаткова). З гэтага ж года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Арнольд Памазан разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[1].

Творчасць

Сярод найлепшых роляў: Адольф Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Гарык («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Адвернік («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Падзерын («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), Буслай («Парог» А. Дударава), Кудраш («Навальніца» А. Астроўскага), Купец Абдулін («Рэвізор» М. Гогаля), Марцін («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Удра («Безыменная зорка» М. Себасціяна), Верхавод папаўнення анархістаў («Аптымістычная трагедыя[ru]» Ус. Вішнеўскага), Ігар («Традыцыйны збор» В. Розава), Баба Яга («Пунсовая кветачка» Л. Браўсевіча, І. Карнавухавай), Манучар Кіквадзе («Закон вечнасці» паводле Н. Думбадзэ), Мяжэнін («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Мужчына («Кошка, якая сама па сабе блукае» Р. Кіплінга), Машэ («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І. Жаміяка), Навум Прыгаворка («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Гофмаршал Фон Кальб («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Бадаеў («Лес[ru]» А. Астроўскага), Майкл Гамон («Смак яблыка» А. Дзялендзіка), Ваенны міністр Марэс («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата), Сапраўдны мужчына («Муж для паэтэсы» А. Паповай), Падрон Тоні («К’ёджаўскія перабрэхі» К. Гальдоні), Эгей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Поп («Тутэйшыя» Я. Купалы), Эленька («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Савалайнен («Вольга» Л. Руаханен[en]), Гетман («Ядвіга» А. Дударава), Брыгела («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Губернатар, Дзіўнаваты чыноўнік, Капітан-Спраўнік, Капітан-Капейкін, Мажардом («Чычыкаў» паводле М. Гогаля).

Зняўся ў беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам» у 2001 годзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камсамольску-на-Амуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы