wd wp Пошук:

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы — форма дзяржаўнага заахвочвання стварэння высокамастацкіх паэтычных і драматургічных твораў на беларускай мове.

Прысуджаецца за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменніка Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.

Заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР у 1957 годзе. У 1959 годзе ўстаноўленыя дзве літаратурныя прэміі імя Янкі Купалы. У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР (з 1991 года — Рэспублікі Беларусь) імя Янкі Купалы[1].

----
Год прысуджэння  Лаўрэат  За якія творы прысуджана прэмія
1959 Пімен Панчанка паэма «Патрыятычная песня»
1959 Максім Танк зборнік вершаў «След бліскавіцы» [2]
1962 Уладзімір Дубоўка кніга паэзіі «Палеская рапсодыя»[3]
1962 Андрэй Макаёнак камедыя «Лявоніха на арбіце»
1963 Мікола Аўрамчык зборнік вершаў «Сустрэча былых канагонаў» [4]
1964 Анатоль Вялюгін паэма «Вецер з Волгі»
1964 Сяргей Дзяргай зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»
1964 Кастусь Кірэенка кніга «Смага»
1966 Максім Танк зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы» [2]
1968 Пімен Панчанка зборнік вершаў «Пры святле маланак»
1968 Аляксей Пысін кніга паэзіі «Твае далоні»
1969 Пятрусь Броўка паэма «Заўсёды з Леніным», кніга вершаў «Між чырвоных рабін»[5]
1970 Аркадзь Куляшоў пераклады паэзіі М. Лермантава, паэмаў «Энеіда» І. Катлярэўскага, «Спеў аб Гаяваце» Г. Лангфэла
1972 Кастусь Кірэенка «Кніга ста песень»
1974 Кандрат Крапіва камедыя Брама неўміручасці
1976 Рыгор Барадулін зборнік вершаў «Рум» і кніга перакладаў выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады»
1976 Янка Сіпакоў кніга паэзіі «Веча славянскіх балад»
1980 Генадзь Бураўкін кніга вершаў «Варта вернасці» [6]
1980 Ніл Гілевіч кніга паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкая дзейнасць[7]
1982 Васіль Зуёнак паэма «Маўчанне травы»
1982 Язэп Семяжон пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра»
1984 Данута Бічэль-Загнетава зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож» [8]
1984 Пятрусь Макаль кніга паэзіі «Смак яблыка»
1986 Яўгенія Янішчыц кніга лірыкі «Пара любові і жалю» [9]
1988 Міхась Стральцоў кніга вершаў «Мой свеце ясны»
1990 Алесь Разанаў кніга паэзіі «Вастрыё стралы»
1992 Сяргей Законнікаў кніга паэзіі «Чорная быль»
1992 Алесь Звонак кніга паэзіі «Светлацені»
1994 Раіса Баравікова кніга паэзіі «Люстэрка для самотнай»
1998 Мікола Мятліцкі кніга вершаў «Бабчын: Кніга жыцця»
1998 Уладзімір Някляеў кніга вершаў і паэмаў «Прошча» [10]
2000 Уладзімір Скарынкін пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камэдыя»
----

Літаратура

Крыніцы

Зноскі

  1. Янка Купала:асоба і творчасць // Архівы Беларусі
  2. 1 2 Максім Танк Архівавана 17 студзеня 2010.
  3. Уладзімір Дубоўка:хроніка жыцця Архівавана 10 лютага 2009.
  4. Мікола Аўрамчык Архівавана 10 сакавіка 2016.
  5. Біяграфія Пятруся Броўкі
  6. Генадзь Бураўкін: Самая дарагая ўзнагарода
  7. Ніл Гілевіч(недаступная спасылка)
  8. Данута Бічэль // Наша вера
  9. Яўгенія Янішчыц: зборнікі(недаступная спасылка)
  10. Валярына Кустава — пра пяць любімых кніг Уладзімера Някляева // Радыё Свабода
Тэмы гэтай старонкі (4):
Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы
Янка Купала
Беларускія літаратурныя прэміі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі