wd wp Пошук:

Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўсяннікаў.

Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў (19 лютага 1935, Магілёў, Беларусь) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1974). Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

Біяграфія

У 1957 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Канстанціна Саннікава). З 1957 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Напачатку выконваў эпізадычныя ролі і набыў у іх папулярнасць як майстар эпізода. Вызначаўся таксама на ролі, якія раней іграў Глеб Глебаў: Пустарэвіч («Паўлінка» Я. Купалы), Максім («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона).

Як пісала А. Савіцкая, народнасць, сакавітасць гумару і моўнай пластыкі, дакладнасць псіхалагічнага і пластычнага малюнка, выразная міміка найбольш ярка выявілііся ў нацыянальным рэпертуары і перш за ўсё ў п’есах Макаёнка: Дзед Цыбулька («Таблетку пад язык»), Стары («Святая прастата»), а ўпершыню з выключнай сілай у ролі Цярэшкі Калабка («Трыбунал»), якая прынесла акцёру сапраўднае прызнанне і вядомасць.

Таксама здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках «Тэатр купца Япішкіна» (купец Япішкін), «Плач перапёлкі» (Брава-Жыватоўскі), тэлевізійным фільме-спектаклі «Трыбунал», серыяле «Каменская», камедыі «Свежына з салютам» і інш.

У 2020 годзе застаўся сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі. У інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Аўсяннікаў асудзіў пратэсты, калег, якія звольніліся, і вывешванне на будынку тэатра бела-чырвона-белых сцягоў[1]:

" Калі міністр у Купалаўскі прыязджаў, на фасад вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Ведаеце, я калі бачу яго… Вось вы памятаеце, як яўрэяў пад ім расстрэльвалі? А я памятаю, сам бачыў. Бо гэты сцяг прыдуманы ў 1918 годзе, калі была Беларуская Рэспубліка абвешчаная. Потым яго прыбралі, межы перанеслі, потым у акупацыю з'явіўся зноў… "

Званні і ўзнагароды

Лепшыя ролі

Ролі ў бягучым рэпертуары

Зноскі

  1. Генадзь Аўсяннікаў застаўся ў Купалаўскім: Гэты бунт дрэнна зрэжысаваў Латушка. А людзей ёсць за што затрымліваць
  2. Спіс заслужаных артыстаў Беларусі — Вікіпедыя (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021.
  3. Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года
  4. Президент Республики Беларусь — О награждении Г. М. Гарбука и Г. С. Овсянникова медалью Франциска Скорины Архівавана 8 красавіка 2014., old.bankzakonov.com  (Праверана 26 жніўня 2010)
  5. Президент Республики Беларусь — Аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублікi Беларусь Архівавана 8 красавіка 2014., old.bankzakonov.com  (Праверана 26 жніўня 2010)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»