wd wp Пошук:

Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бірыла.

Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла (14 жніўня 1903, г. Мінск — 15 ліпеня 1978) — беларускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1955)[1].

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1918 годзе. Працаваў у тэатрах Волагды, Архангельска, Гомеля, з 1926 г. у БДТ-3, з 1928 г. у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Дакладнасць вонкавага малюнка ролі, псіхалагічная распрацоўка вобразаў адрозніваюць мастацтва артыста[1].

Ролі

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя ім вобразы вызначаліся дакладным знешнім малюнкам, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай: Цывін («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Вашамірскі («Салавей» З. Бядулі), Лютынскі («Канец дружбы» К. Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Гудзееў, Глуздакоў («Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М. Матукоўскага), Якаў (« Апошнія» М. Горкага), Беркутаў («Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Ларэнца («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Паляжаеў («Клопатная старасць» Л. Рахманава(руск.) бел.), Акаёмаў («Машанька» А. Афінагенава(руск.) бел.), Ксанф («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду)[1], Фярэкіс («Патрабуецца лгун» Дз. Псатаса) і інш[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бирилло Степан Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  2. Бірыла Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў