wd wp Пошук:

Стэфанія Міхайлаўна Станюта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станюта.

Стэфанія Міхайлаўна Станю́та (13 мая 1905, Мінск — 6 лістапада 2000) — беларуская актрыса, легенда сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно.

Біяграфічныя звесткі

Дачка Міхаіла Станюты. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926).

Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. 3 1920 ў БДТ, з 1926 ў БДТ-2, з 1931 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Маці Аляксандра Станюты.

Творчасць

Адметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам.

Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я. Купалы), Алена («Салавей» З. Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К. Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Р. Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалўчала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Кашкадамава («Сям’я» І. Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар’ер) і інш.

Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш.

Фільмаграфія

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
Нарадзіліся 30 красавіка
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Памерлі 6 лістапада
Народныя артысты Беларускай ССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў Мінску
Актрысы паводле алфавіта
Памерлі 7 лістапада
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Нарадзіліся 15 мая
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Асобы на марках
Народныя артысты СССР
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Актрысы СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Нарадзіліся 13 мая
Актрысы XX стагоддзя
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Памерлі ў 2000 годзе
Памерлі ў Мінску
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Актрысы Беларусі
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Жанчыны Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»