wd wp Пошук:

Барый

Барый (ад грэч.: barys — “цяжкі”, лац.: Baryum) Baхімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 56.

Мяккі серабрыста-белы шчолачназямельны метал. Атамная маса 137,34. Шчыльнасць 3760 кг/м³, тэмператра плаўлення 710 °C. Існуе 7 стабільных ізатопаў барыю з масавымі лікамі 130, 132, 134—138. На паветры хутка акісляецца да аксіду (BaO) і пераксіду (BaO2), пры награванні загараецца жоўта-зялёным полымем. Добра рэагуе з вадой і кіслотамі, пры пакаёвай тэмпературы рэагуе з галагенамі, пры награванні — з вадародам, азотам, серай.

Амальгама барыю атрымана ў 1808 годзе англійскім хімікам Гемфры Дэві.

Прыродныя крыніцы

У зямной кары ўтрымліваецца 0,065 % па масе. У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца. З мінералаў прамысловае значэнне маюць барыт BaSO4 і вітэрыт BaCO3. У Чылі маюцца радовішчы нітрабарыту Ba(NO3)2[1].

Барый атрымліваюць алюматэрмічным аднаўленнем пры тэмпературы 1100—1200 °C.

Прымяненне

Прымяняецца ў металургіі (дадаецца пры выплаўцы медзі, свінца для ачысткі гэтых металаў ад серы і газаў), у тыпаграфскай справе, пры вырабе электродаў запальных свечак рухавікоў унутранага згарання, падшыпнікавых сплаваў, у медыцыне (рэнтгеналагічныя даследаванні страўнікава-кішачнага тракту).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 350.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара