Група → | 17 (VIIA) | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
↓ Перыяд | |||||||
2 |
| ||||||
3 |
| ||||||
4 |
| ||||||
5 |
| ||||||
6 |
| ||||||
7 |
|
Галагены (ад грэч.: ἁλός — соль і γένος — нараджэнне, паходжанне; часам ўжываецца няправільная назва галоіды) — хімічныя элементы 17-й групы перыядычнай табліцы хімічных элементаў (па састарэлай класіфікацыі - элементы галоўнай падгрупы VII групы).
Рэагуюць амаль з усімі простымі рэчывамі, акрамя некаторых неметалаў. Усе галагены - энергічныя акісляльнікі, таму сустракаюцца ў прыродзе толькі ў выглядзе злучэнняў. З павелічэннем парадкавага нумара хімічная актыўнасць галагенаў памяншаецца, хімічная актыўнасць галагенід-іонаў F−, Cl−, Br−, I−, At- памяншаецца.
Да галагенаў адносяцца фтор F, хлор Cl, бром Br, ёд I, астат At.