Амальгама: 1) сплаў, адным з кампанентаў якога з’яўляецца ртуць. У нармальных умовах у можа быць вадкім ці цвёрдым. Утвараюцца ў выніку дыфузіі ртуці ў іншыя металы. Амальгамы ўжываюць для залачэння металічных вырабаў, у вытворчасці люстраў, у якасці узнаўляльнікаў (амальгама натрыю), пры атрыманні рэдкіх металаў спосабам электролізу. Утварэнне амальгамы ў працэсе амальгамацыі ад старажытных часоў ужываецца для аддзялення ад пустой пароды каштоўных металаў.
Слова амальгама паўстала ў (сярэднявечнай лаціне як amalgama са значэннем «сплаў» ад арабскага, запазычанага ў сваю чаргу з грэчаскай: μάλαγμα – «размякчэнне».
Вадкія амальгама і ртуць уяўляюць небяспеку для здароўя.
Тэмы гэтай старонкі (3):