wd wp Пошук:

Гемфры Дэві

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэві.

Гемфры Дэві

Гемфры Дэві (англ.: Humphry Davy; 17 снежня 1778, Пензанс — 29 мая 1829, Жэнева) — англійскі хімік і фізік.

Праца

1799 Дэві адкрыў ап’яняльнае дзеянне закісу азоту, названая вяселяльным газам. У 1800 годзе Дэві прапанаваў электрахімічную тэорыю хімічнага сродства, пазней распрацаваную Ё. Берцэліусам. У 1807 г. атрымаў металічны калій і натрый электролізам іх гідравокісы, якія лічыліся нераскладальнымі рэчывамі. У 1808 г. атрымаў электралітычным шляхам амальгамы кальцыю, стронцыю, барыю і магнію. Незалежна ад Ж.Гей-Люсака і Л. Тэнара Дэві вылучыў бор з борнай кіслаты і ў 1810 г. пацвердзіў элементарную прыроду хлору. Дэві прапанаваў вадародную тэорыю кіслот, аспрэчыўшы погляд А. Лавуазье, які лічыў, што кожная кіслата павінна ўтрымліваць кісларод. У 1808—1809 гг. апісаў з’яву так званай электрычнай дугі (гл. дугавы разрад). У 1815 г. Дэві сканструяваў бяспечную руднічную лямпу з металічнай сеткай (гл. Лямпа Дэві). У 1821 годзе ён усталяваў залежнасць электрычнага супраціву правадніка ад яго даўжыні і сячэння і адзначыў залежнасць электраправоднасці ад тэмпературы. У 1803—1813 чытаў курс сельскагаспадарчай хіміі. Дэві выказаў думку, што мінеральныя солі неабходныя для сілкавання раслін, і ўказаў на неабходнасць палявых доследаў для вырашэння пытанняў земляробства.

Зноскі

  1. 1 2 3 Яковлев В. А. Деви, Хэмфри // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 242–243.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Дэви Гемфри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Hunt R. Davy, Humphry (DNB00) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885.
  5. Rossel P. Une visite du cimetière de Plainpalais — 1992.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Навуковыя і акадэмічныя пасты
Папярэднік:
Уільям Хайд Уоластан
Прэзідэнт Каралеўскага таварыства
1820—1827
Пераемнік:
Дэвіс Гілберт
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Фізікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Хімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жэневе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензансе
Катэгорыя·Вынаходнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1829 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных