Нітрабары́т — мінерал класа нітратаў, нітрат барыю Ba(NO3)2, барыевая салетра.
У склад нітрабарыту ўваходзяць 52,55 % барыю, 10,72 % азоту, 36,73 % кіслароду[1]. Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Крышталі празрыстыя, бясколерныя або карычнева-чорныя пры наяўнасці дамешкаў ваду, са шкляным бляскам[2], утвараюць двайнікі па шпінелевым законе. Шчыльнасць 3,245—3,255[3] г/см³. Добра раствараецца ў вадзе.
Упершыню апісаны і атрымаў назву ў 1882 годзе як барый азотнакіслы. Найбуйнейшыя радовішчы нітрабарыту ў Чылі.
Нитробарит // Кристаллов.net(руск.)
Nitrobarite // Mindat.org(англ.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нітрабарыт
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Мінерал\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |