wd wp Пошук:

Барыт

Бары́т[1] (ад стар.-грэч.: βαρύς — цяжкі), цяжкі шпат — мінерал з класа сульфатаў, сульфат барыю BaSO4.

Уласцівасці

Рамбічная сінгонія, ромба-дыпірамідальная. У чыстым выглядзе бескаляровы і празрысты ці белы, але звычайна афарбаваны прымешкамі аксідаў жалеза, сульфідамі і г. д. у самыя розныя колеры. Бляск шкляны, цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,3—4,7 г/см³, каэфіцыент праламлення 1,63. Спайнасць дасканалая па (001) і сярэдняя па (210). Прымесі свінцу, кальцыю, стронцыю[1]. Паходжанне гідратэрмальнае і гіперагеннае[1].

Выкарыстанне

Барыт выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні свідравін, у якасці напаўняльніка ў папяровай, гумавай, лакафарбавай, цэментнай прамысловасці, у оптыцы, металургіі і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сульфаты (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы барыю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара