wd wp Пошук:

Баснійская вайна

Баснійская вайна (1 сакавіка 199214 верасня 1995) — востры міжэтнічны канфлікт на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны (рэспубліка былой Югаславіі) паміж узброенымі фармаваннямі сербаў і мусульмана-харвацкай федэрацыі (баснійцы і харваты). Агульны лік забітых склаў 100 тысяч чалавек.

Вайна скончылася падпісаннем Дэйтанскага пагаднення, якое вызначыла сучасны канстытуцыйны лад Босніі і Герцагавіны.

Перадгісторыя

Югаславія была шматнацыянальнай федэратыўнай дзяржавай, падзеленай на саюзныя рэспублікі. У 1989 годзе пасля падзення Берлінскай сцяны ў краінах сацлягеру пачаліся дэзінтэграцыйныя працэсы на хвалі абвастрэння міжнацыянальных канфліктаў. У Югаславіі стаў падаць аўтарытэт мясцовай кампартыі, Саюза камуністаў Югаславіі, у той час як нацыяналістычныя і сепаратысцкія сілы былі на ўздыме[6].

Пасля аддзялення Славенiі і Харватыі ад Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў 1991 годзе надышла чарга шматнацыянальнай Сацыялістычнай Рэспублікі Боснія і Герцагавіна, у якой пражывалі галоўным чынам баснійцы (44%, пераважна мусульмане), сербы (31%, галоўным чынам праваслаўныя) і харваты (17%, галоўным чынам каталікі). Рэферэндум аб незалежнасці рэспублікі прайшоў 29 лютага 1992 года без удзелу баснійскіх сербаў. Яго вынікі былі аспрэчаны лідарамі басьнійскіх сербаў, якія стварылі сваю ўласную рэспубліку. Пасля абвяшчэння незалежнасці разгарэлася вайна, у якой баснійскія сербы атрымалі падтрымку ад урада Сербіі, які ўзначальвае Слабаданам Мілошавічам, і Югаслаўскай Народнай Арміі. Неўзабаве баявыя дзеянні разгарэліся на тэрыторыі ўсёй рэспублікі і пачаліся першыя этнічныя чысткі[7].

Ход вайны

14 кастрычніка 1991 г. абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны. 9 студзеня 1992 года. У красавіку адбыўся «мусульманскі путч» — захоп будынкаў міліцыі і важнейшых аб’ектаў сепаратыстамі. Мусульманскім узброеным фарміраванням супрацьстаяла Сэрбская Добраахвотніцкае гвардыя і атрады добраахвотнікаў. Югаслаўская армія адвяла свае падраздзялення, а затым была блакаваная мусульманамі ў казармах.

ЗША і шэраг іншых дзяржаў абвінавацілі Сербію ў распальванні канфлікту ў Босніі і Герцагавіне. Пасля ўльтыматуму АБСЕ югаслаўскія войскі былі выведзены з тэрыторыі рэспублікі. Але становішча ў рэспубліцы не стабілізавалася. Успыхнула вайна паміж харватамі і мусульманамі з удзелам харвацкай арміі. Кіраўніцтва Босніі і Герцагавіны падзялілася на самастойныя этнічныя групоўкі.

18 сакавіка 1994 г. пры пасрэдніцтве ЗША была створана мусульмана-харвацкая федэрацыя і добра ўзброеная сумесная армія, якая пачала наступальную аперацыі пры падтрымцы паветраных сіл НАТА, якія нанасiлi бомбавыя ўдары па сербскім пазіцыях. Супярэчнасці сербскіх лідараў з югаслаўскім кіраўніцтвам, а таксама блакада «блакітнымі каскамі» цяжкага ўзбраення сербаў паставілі іх у цяжкае становішча. У жніўні—верасні 1995 года НАТА, разбурыўшы сербскія ваенныя і грамадзянскія аб’екты, цэнтры сувязі і сістэмы СПА, падрыхтавалі новы наступ мусульмана-харвацкай арміі. 12 кастрычніка сербы былі вымушаныя падпісаць пагадненне аб спыненні агню.

Завяршэнне вайны

У лістападзе 1995 году падпісаннем Дэйтанскім пагаднення (ЗША), згодна з якімі Боснія (якая складалася з 51% мусульман і 49% праваслаўных хрысціян) падзялялася на баснійска-мусульманскую і баснійска-сербскую рэспублікі, але ў сваіх ранейшых межах, скончылася Баснiйская вайна. Адзіную Боснію павінны былі прадстаўляць некаторыя агульныя інстытуты дзвюх рэспублік. 35-тысячны кантынгент войскаў НАТА з удзелам ЗША быў абавязаны сачыць за захаваннем пагадненняў па Босніі. Асобы, падазраваныя ў злачынствах, падлягалі арышту (перш за ўсё гэта тычылася лідараў баснійскіх сэрбаў Слабадана Мілошавіча і Радка Младзіча).

СБ ААН рэзалюцыяй №1031 ад 15 снежня 1995 г. даручыў НАТА сфармаваць міратворчыя сілы для спынення канфлікту ў Босніі і Герцагавіне, што стала першай у гісторыі наземнай аперацыяй, якая праводзілася пры вядучай ролі НАТА за межамі зоны яе адказнасці. Роля ААН звялася да ўхвалення гэтай аперацыі. Склад міратворчых шматнацыянальных сіл уключаў у сябе 57300 чалавек, 475 танкаў, 1654 бронемашын, 1367 гармат, сістэм залпавага агню і мінамётаў, 200 баявых верталётаў, 139 баявых самалётаў, 35 караблёў (з 52 самалётамі палубнай авіяцыі) і іншае ўзбраенне. Лічыцца, што да пачатку 2000 г. мэты міратворчай аперацыі былі ў асноўным дасягнуты — наступіла спыненне агню. Але поўнай згоды канфліктуючых бакоў так і не адбылося. Не вырашанай засталася праблема бежанцаў.

Ваенныя злачынствы

Абодва бакі ў перыяд канфлікту абвінавачвалі ў этнічных чыстках, згвалтаваннях жанчынаў, згонам людзей у канцлагеры і іншых ваенных злачынствах.

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. История рассудит, кто интернационалисты, а кто — наёмники
  2. http://www.srpska.ru/article.php?nid=12126
  3. Пастаўкі зброі пад выглядам гуманітарнай дапамогі. Невыкананне сваіх абавязацельстваў па дэмілітарызацыі «зон бяспекі». Вольнае выкарыстанне баснійцамі «зон бяспекі» у якасці плацдармаў для нападу на сербаў і мусульман-аўтанамістаў
  4. пастаўкі зброі і фінансавая дапамога
  5. United States Institute of Peace Архівавана 2 чэрвеня 2009 года., Dayton Implementation: The Train and Equip Program, September 1997 | Special Report No. 25
  6. Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — 888 с. — ISBN 9785916741216.
  7. Гуськова Е.Ю. История югославского кризиса (1990-2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — 720 с. — ISBN 5941910037.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадзянскія войны
Катэгорыя·Югаслаўскія войны
Катэгорыя·Войны Харватыі
Катэгорыя·Войны за незалежнасць
Катэгорыя·Баснійская вайна