wd wp Пошук:

Рэспубліка Сербская

Рэспубліка Сербская (сербск.: Република Српска, Republika Srpska) — дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, якое было створана баснійскімі сербамі падчас вайны за незалежнасць Босніі і афіцыйна ўвайшло ў склад краіны паводле Дэйтанскага пагаднення. У цяперашні час Рэспубліка Сербская складаецца з двух частак, якія злучаюцца раёнам Брчко, які знаходзяцца пад кіраваннем ААН (паводле дамоў у Дэйтане гэты раён прыкладна пароўну паміж Рэспублікай Сербскай (паўночная частка) і Мусульмана-харвацкай федэрацыяй). У той жа час Рэспубліка Сербская з’яўляецца звяном, якія адлучаюць Федэрацыю Боснія і Герцагавіна ад двух харвацкіх раёнаў, і абавязаная забяспечваць бесперашкодны праход па адмысловым калідоры, што праходзіць па ёй тэрыторыі.

У прынятай 22 лютага 2008 рэзалюцыі парламента Рэспублікі Сербскай гаворыцца, што баснійскія сербы могуць выйсці з складу Босніі і Герцагавіны, калі большасць краін-членаў ААН і дзяржаў Еўрасаюза прызнае незалежнасць Косава.

Плошча Рэспублікі Сербскай складае 25 053 км². Тэрыторыя яе складаецца з двух частак, названых па памежных рэках: Пасавіна на поўначы і Падрынне на ўсходзе. Вялікая частка рэспублікі ляжыць у межах гістарычнай вобласці Боснія, меншая — у Герцагавіне. Мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай прыкладна супадае з дунайска-адрыятычным водападзелам; Боснія ляжыць на поўначы і паўночным усходзе ад гэтай мяжы, Герцагавіна — на паўднёвым захадзе.

Вядомыя дзеячы

Гарады

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэспубліка Сербская
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сербы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле