wd wp Пошук:

Дэйтанскае пагадненне

Дэ́йтанская пагадненне — дамова аб спыненні агню, падзеле варагуючых бакоў і адасабленні тэрыторый, што паклалі канец грамадзянскай вайне ў Босніі і Герцагавіне 19921995. Узгодненая ў лістападзе 1995 на ваеннай базе ЗША у Дэйтане (Агая), падпісаная 14 снежня 1995 у Парыжы лідарам баснійцаў Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Югаславіі Слабоданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франьё Туджманам.

Злева направа: Слабодан Мілошавіч, Алія Ізетбегавіч і Франьё Туджман у Елісейскім палацы падпісваюць мірнае пагадненне (14 снежня 1995 года)

Ініцыятыва ЗША

Перамовы праходзілі пры актыўным удзеле ЗША, якія прапанавалі стварэнне мусульманска-харвацкай федэрацыі. Дамова аб мусульманска-харвацкай федэрацыі была падпісана ў сакавіку 1994 г. ў Вашынгтоне паміж Ізетбегавічам і Туджманам. Як і разлічвалі ЗША, баснійскія сербы адмовіліся далучыцца да гэтай дамовы.

Непасрэдна перад падпісаннем дамоў, у жніўні—верасні 1995 года войскі НАТА спынілі сербскі наступ і змянілі тым самым баланс сіл у Босніі на карысць баснійцаў.

Перамовы ў Дэйтане ішлі пры ўдзеле краін-гарантаў: ЗША, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Баснійская вайна
Катэгорыя·Гісторыя Федэрацыі Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Падзеі 14 снежня
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Снежань 1995 года
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XX стагоддзя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Босніі і Герцагавіны