wd wp Пошук:

Асманскія султаны

Асманскія манархі ад Асмана I да Мехмеда V

Асманскія султаны, інакш султаны Асманскай імперыі.

Туркі-асманы паходзілі з агузскага племя кайы, які насяляў у Сярэдняй Азіі ў вобласці Балха. Ратуючыся ад нашэсця манголаў, частка племя адвандравала на захад, дзе іх правадыры знаходзіліся на службе ў харэзмшаха Джалал уд-Дзіна. Затым невялікае падраздзяленне кайы, на чале з Эртагрулам, накіравалася ва ўладанне румскага султана Кай-Кубада I, які дараваў яму удж Сёгюта ў Анатолі, на мяжы з візантыйскімі ўладаннямі.

У 1402 сярэднеазіяцкі заваёўнік Цімур разграміў асманаў пад Анкарой. Султан Баязід I патрапіў у палон, дзе і памёр. Дзяржаву асманаў Цімур падзяліў на часткі. Толькі Мурат II змог ізноў аднавіць адзінства дзяржавы. Пайшла магутная экспансія турак з XIV стагоддзя.

У 1517 г. Селім I знішчыў дзяржаву мамлюкаў у Егіпце, і далучыў Егіпет да сваіх уладанняў. Ён таксама прыняў новы тытул халіф прававерных. Асманскія султаны насілі тытул халіфа аж да 1924 г.

Асманскі Імператарскі штандарт

Паступова ўзмацніўшыся, туркі-асманы захапілі велізарныя тэрыторыі, якія ўключалі ў сябе ўвесь Балканскі паўвостраў, Малую-Азію, Паўночную Афрыку аж да Марока, Сірыю, Палесціну, Аравійскі паўвостраў, Месапатамію, Закаўказзе і Крым.

У 1922 султан Мехмед VI пакінуў краіну. Практычна з гэтага моманту манархія ў Асманскай імперыі перастала існаваць. Дакументальна гэта было аформлена 29 кастрычніка 1923 г. калі была абвешчана Турэцкая рэспубліка. Больш у Турцыі манархія не адраджалася.

Спіс султанаў

Продкі Асманскай дынастыі

Кіраўнікі Асманскай дзяржавы

Улубеі

Султаны

Падзішахі

Кіраўнікі бейлікаў

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Турцыі
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле