wd wp Пошук:

Асман I

Асман, асм. ُثمَان ʿUthmān (1258 — 1326) — першы турэцкі султан (1281—1326) і заснавальнік Асманскай імперыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад. Пасля смерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідарам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы з Візантыйскай імперыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымлівання мангольскага ўварвання.

Неўзабаве ён пачаў збіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабеўшую Візантыйскую імперыю. Акрамя таго, вялікая колькасць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палона, збіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджанне і пашырэнне ісламу.

Добрае веданне ваенай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб’яднаўшы пад сваім сцягам вялікую армію прыняўся захопліваць візантыйскія землі. Адданасць і прыхільнасць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладанні і ўплыў, таксама ён пачаў чыканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.

Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сагуце, пахаваны ў горадзе Бурса.

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Султаны Асманскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1258 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1326 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Турцыі
Катэгорыя·Дынастыя Асманаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі